Аляксандр Субоцін павіншаваў першага камбайнера-«трохтысячніка» Віцебскай вобласці

Александр Субботин поздравил первого комбайнера-«трехтысячника» Витебской области

На палях Аршанскага раёна – новыя рэкорды! Першага камбайнера-«трохтысячніка» ўшаноўвае Віцебшчына. Ім стаў аграрый агракамбіната «Юбілейны» Максім Серноў.



Павіншаваў лідара жніва старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
– Несумненна, гэта – вынік каласальнай працы і майстэрства. Віцебшчына перасягнула экватар. Жатва ідзе нялёгка з-за ўмоў надвор'я. І прыемна бачыць, як расце колькасць герояў уборкі. Думаю, сённяшні рэкорд не апошні, - адзначыў Аляксандр Субоцін.

Трохтысячны рубеж Максім пераадолеў на ўрочышчы Дубы з азімым трыцікале.
Такіх уражлівых вынікаў 35-гадоваму герою жніва дазволілі дамагчыся прафесіяналізм, упартасць, імкненне дасягаць самых высокіх вынікаў. Для нашчадкавага механізатара гэтая ўборачная стала дзясятай па ліку. На трох тысячах ён спыняцца не мае намеру. Нагадаем, што механізатар паставіў сабе планку перавысіць пазамінулы рэкорд у 4500 тон.

Збожжавы клін агракамбіната «Юбілейны» – 6387 га. На сённяшні дзень убрана 83% плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць склала 63,2 ц/га.

"Віцебскія весці"