Аляксандр Субоцін правёў асабісты прыём грамадзян у Віцебску
Людзі ўжо пісалі калектыўны зварот у розныя інстанцыі, выклікалі міліцыю, але пакуль безвынікова. Гаспадары міні-кафэ не парушаюць закон, працуюць згодна зацверджанаму гарадскімі ўладамі рэжыму да 24 гадзін. За паводзіны наведвальнікаў па-за сценамі ўстановы яны не адказваюць, а жыльцы не могуць спакойна адпачываць і адкрываць вокны ў кватэры з-за цыгарэтнага дыму з вуліцы.
Гэтая праблема не аднаго дома, на першых паверхах якога адкрываюцца аб'екты грамадскага харчавання. Аляксандр Субоцін адзначыў, што неабходна ініцыіраваць унясенне змяненняў у заканадаўства, якое магло б рэгуляваць дадзенае пытанне. Магчыма, не варта дазваляць працаваць кропцы грамадскага харчавання, і ў першую чаргу пітной установе, у былых кватэрах, выведзеных з жылога фонду.
Зварот заяўнікаў узяты на кантроль. Гарвыканкаму даручана разгледзець магчымасць на законных падставах скараціць рэжым працы кафэ на гадзіну ці на дзве, а таксама ўсталяваць таблічку аб забароне курэння.
Жыхарка аграгарадка Кіраўская Віцебскага раёна скардзілася на дрэннае асвятленне вуліцы. Жанчына расказала, што ад аўтобуснага прыпынку даводзіцца ісці ў цемры. Акрамя таго, устаноўленыя на вуліцы ліхтары часта не гараць, даводзіцца тэлефанаваць у раённыя электрасеткі, каб іх уключылі. Прысутны на прыёме генеральны дырэктар РУП «Віцебскэнерга» Сяргей Шыдлоўскі паабяцаў разабрацца і ўстараніць праблему.
Нязгоду з тарыфамі на электраэнергію ў садовым таварыстве выказаў пенсіянер з Віцебска. Прадстаўнікі Віцебскага райвыканкама яму падрабязна растлумачылі ўсе нюансы.
Аляксандр Субоцін пры разглядзе кожнай скаргі акцэнтаваў увагу на тым, што прадстаўнікі ўлады павінны ставіць сябе на месца чалавека, які да іх звярнуўся. І максімальна дапамагаць людзям, захоўваючы пры гэтым дзеючае заканадаўства. А калі праблема не адзінкавая, як у выпадку з кропкай грамадскага харчавання ў жылым доме, выступаць з ініцыятывай аб змяненні правілаў.