Анжаліка Нікіціна: «Брэнд якасці мы павінны заваёўваць не толькі на ўнутраным, але і на знешніх рынках»

Анжелика Никитина: «Бренд качества мы должны завоевывать не только на внутреннем, но и на внешних рынках»
«Брэнд якасці мы павінны заваёўваць не толькі на ўнутраным, але і на знешніх рынках», – пра гэта заявіла сёння намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна падчас семінара «Пяцігодка якасці. Якасць і бяспека прадукцыі ў сучасных умовах» на базе РУП «Віцебскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі».

– Усе прадпрыемствы Віцебскага рэгіёну выпускаюць якасную прадукцыю, але сістэма пастаянна ўдасканальваецца, з’яўляюцца новыя крытэрыі, і калі прадукцыя не будзе ім адпавядаць, яна не будзе канкурэнтаздольнай, – адзначыла намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна. – Таму, зыходзячы з таго, што 60% прадукцыі, якая выпускаецца прадпрыемствамі Віцебскай вобласці, экспартуецца, мы павінны заваёўваць гэты брэнд не толькі на рынку Беларусі, але і рынках найбліжэйшых нашых партнёраў – Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Азербайджана, Узбекістана, а таксама краін Азіі, Далёкага Усходу. Гэта сёння вельмі актуальна для Беларусі не толькі ў рамках пяцігодкі якасці, але і ў прынцыпе для нашага экспартнага патэнцыялу на бліжэйшы час.

Цыкл навучальных семінараў пад эгідай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі з удзелам органаў выканаўчай улады і кіраўнікоў прадпрыемстваў адкрыла ў Беларусі Віцебская вобласць.

"Віцебскія весці"