Дэлегатка Усебеларускага народнага сходу Вольга Шпілеўская сустрэлася з актывам Віцебскай абласной арганізацыі БСЖ

Делегат Всебелорусского народного собрания Ольга Шпилевская встретилась с активом Витебской областной организации БСЖ
Дом Беларускага саюза жанчын павінен стаць цэнтрам прыцягнення для жанчын з усёй Беларусі. Пра гэта заявіла старшыня саюза, дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі Вольга Шпілеўская падчас размовы з журналістамі ў ходзе сустрэчы з дэлегацыяй Віцебскай абласной арганізацыі БСЖ у Мінску. Мерапрыемства прайшло сёння, 3 снежня, у Доме Беларускага саюза жанчын.



Вольга Шпілеўская адзначыла:

— Наша асноўная мэта — зрабіць так, каб наш Дом БСЖ стаў цэнтрам прыцягнення для ўсіх жанчын з усёй краіны. Тут мы праводзім не толькі культурныя мерапрыемствы, сустрэчы з моладдзю, юрыдычныя кансультацыі — сёння да нас прыехалі жанчыны з Віцебскай вобласці. Нагодаў некалькі: па-першае, прадставіць выставу аўтарскіх лялек «Жаночая сутнасць». Па-другое, абмеркаваць важныя пытанні напярэдадні Усебеларускага народнага сходу. У час пасяджэння Прэзідыума УНС Кіраўнік дзяржавы арыентаваў на тое, што мы павінны максімальна абмеркаваць з дэлегатамі, у тым ліку нямала прадстаўніц нашага саюза, і працоўнымі калектывамі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку, таму што яна павінна быць рэальнай, зразумелай усім, бо нам яе выконваць. Так што наш Дом БСЖ — цэнтр не толькі культурны, сацыяльны, але і інфармацыйны. Рада, што адбываецца менавіта так.



Старшыня жаночага саюза прапанавала арганізаваць наведванні Дома БСЖ дэлегацыямі актывістак з розных раёнаў.

— Будзем рады ўсіх прыняць, правесці сустрэчы са знакавымі людзьмі: яны гатовыя прыйсці, каб абмеркаваць важныя для гасцей пытанні, — акцэнтавала Вольга Шпілеўская.



У рабочай праграме віцебскай дэлегацыі таксама абмеркаванне работы жаночага руху рэгіёна, майстар-клас ад спецыялістаў Мінскага палаца дзяцей і моладзі па навагоднім дэкоры, экскурсіі на прадпрыемствы «Слодыч» і «Камунарка».
У Доме БСЖ у Мінску адкрылася выстава лялек майстрыц Віцебшчыны «Жаночая сутнасць»








"СБ"