Дэлегацыя Віцебскай вобласці правяла перамовы з сакратаром партыйнага камітэта кітайскай правінцыі Лінь У

Делегация Витебской области провела переговоры с секретарем партийного комитета китайской провинции Линь У
У горадзе Цзінань правінцыі Шаньдун (КНР) адбылася сустрэча дэлегацыі Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна і сакратара партыйнага камітэта правінцыі Лінь У.

 

– Патрэба ў нашых сустрэчах сёння стала больш актуальнай. Прадпрыемствамі вобласці напрацаваны магчымыя напрамкі ўзаемадзеяння, якія могуць стаць кропкамі росту як для Віцебскай вобласці, так і для дзелавых колаў правінцыі Шаньдун, - падкрэсліў Аляксандр Субоцін.

Для дзелавой часткі падрыхтавана прэзентацыя, якая дазволіць азнаёміцца з кампетэнцыямі прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, правесці В2В сустрэчы для абмеркавання гандлёвых і інвестыцыйных прапаноў, атрымаць інфармацыю аб асноўных мерапрыемствах міжнароднага ўзроўню, якія праводзяцца ў Віцебскай вобласці.

"Віцебскія весці"