Фестываль жаночых ініцыятыў «Славянскі аспект жаночага прадпрымальніцтва: магчымасці і перспектывы» распачаў сваю працу ў Віцебску
Мерапрыемства праводзіцца ў рамках заключанага Пагаднення аб супрацоўніцтве Саюзам жанчын ААТ «Белаграпрамбанк» і Маскоўскім абласным рэгіянальным аддзяленнем Саюза жанчын Расіі пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама, ВДУ імя П. Машэрава і абласной арганізацыі ГА «БСЖ».
Удзельнікаў фестывалю цёпла віталі ў ВДУ імя Машэрава. Там яны мелі магчымасць азнаёміцца з выставай навуковых дасягненняў ВНУ Віцебска, працамі рамеснікаў.
Вялікую ролю жанчыны ў сучасным грамадстве падкрэслілі, звяртаючыся да прысутных, старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын», дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі Вольга Шпілеўская і старшыня Савета дэпутатаў гарадской акругі Солнечногорск Маскоўскай вобласці, старшыня Каардынацыйнага савета жанчын-парламентарыяў пры Маскоўскім абласным рэгіянальным аддзяленні Саюза жанчын Расіі Марына Верамеенка. Аб развіцці і падтрымцы жаночай бізнес-ініцыятывы ў Віцебскай вобласці расказала намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна, аб навукова-адукацыйным патэнцыяле ўніверсітэта і магчымых напрамках міжнароднага ўзаемадзеяння – рэктар ВДУ імя П. Машэрава Валянціна Багатырава, развіцці турызму ў Віцебску – дырэктар ДП «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» Алена Чарных. З сацыяльнымі праектамі абласной арганізацыі ГА «БСЖ» пазнаёміла яе старшыня, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая.
Актывісткі жаночага руху з расійскага боку асвятлілі пытанні пашырэння ўдзелу жанчын у экспартна-імпартнай дзейнасці і забеспячэння ім доступу да міжнародных рынкаў збыту, аказання жанчынам дапамогі ў развіцці кампетэнцый у галіне прадпрымальніцкай дзейнасці дзвюх краін, захавання і папулярызацыі народных промыслаў, матэрыяльнай і духоўна-культурнай спадчыны, прыцягнення ўвагі да вытокаў самабытнасці славянскага свету і інш.
Дабрачынны інклюзіўны праект «Карпаратыўная сацыяльная адказнасць: «Свет у фарбах» прадставіла ААТ «Белаграпрамбанк». Цікавай была і яго ініцыятыва «Цэнтры прыцягнення Igrow: вырошчваем бізнес – ствараем будучыню».
У ходзе фестывалю былі падпісаны Пагадненне аб супрацоўніцтве Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БСЖ» з Маскоўскім абласным рэгіянальным аддзяленнем Саюза жанчын Расіі, мемарандумы аб супрацоўніцтве Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў «Іволга» з ВДУ ім. П.Машэрава і культурна-гістарычным комплексам «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна».
Другі дзень фестывалю пройдзе ў Полацку.