Фотафакт. Абноўлены цэнтр кампетэнцый адкрылі ў Віцебскім дзяржаўным індустрыяльным каледжы
У абноўленым корпусе Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа запускаюць новыя лініі хлебапякарнай вытворчасці, лінію па вытворчасці печыва, абноўленыя вучэбна-вытворчыя лабараторыі па кулінарным і кандытарскім мастацтве, лабараторыю інавацыйных тэхналагічных распрацовак па стандартах Profskills Belarus для падрыхтоўкі канкурсантаў.
Адкрыццё абноўленага аб'екта стала падарункам да святкавання 85-годдзя сістэмы прафесійнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.