Ігар Сяргеенка з рабочым візітам наведвае Пастаўскі раён
Сёння Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка працуе на Пастаўшчыне. Першым пунктам яго рабочай праграмы стала наведванне Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Тут ён разам са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Субоціным азнаёміліся з працай новага корпуса ўстановы.
З 2023 па 2025 год за кошт сродкаў абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў у рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы быў рэалізаваны праект «Узвядзенне будынка для ўстановы аховы здароўя з пераходам у стацыянар №1 УЗ «Пастаўская ЦРБ», які дазволіў перавесці стацыянарныя аддзяленні, што раней размяшчаліся ў будынку былога палаца Тызенгаўзаў.
Узведзены трохпавярховы будынак стацыянара №2 з новай трансфарматарнай і кіслароднай станцыяй злучаны ацяпляным аднапавярховым пераходам з існуючым будынкам стацыянара №1. Агульная плошча аб'екта больш за 3400 м2. У новым корпусе будуць размешчаны хірургічнае і неўралагічнае аддзяленні (па 20 ложкаў кожнае), кабінеты эндаскапічнай, ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі і іншыя службы.