Вынікі дзейнасці арганізацый сацыяльна-працоўнай сферы Віцебскай вобласці за 2024 год

Итоги деятельности организаций социально-трудовой сферы  Витебской области за 2024 год

Па выніках спаборніцтва сярод камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама за дасягненне найлепшых вынікаў выканання асноўных паказчыкаў развіцця сацыяльна-працоўнай сферы ў 2024 годзе ў намінацыях ”Забеспячэнне высокіх гарантый сацыяльнай абароны насельніцтва“ і ”Забеспячэнне бяспечных умоў працы“ дыпломамі I ступені ўзнагароджаны камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта!


У намінацыях «Найлепшы сацыяльны пансіянат 2024 года» і «Найлепшы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў 2024 годзе» I месцы занялі дзяржаўныя ўстановы «Бабініцкі сацыяльны пансіянат «Зорны» і «Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»!



Дзякуем усім работнікам сацыяльна-працоўнай сферы за плённую, эфектыўную працу і віншуем з высокімі ўзнагародамі!


Выказваем упэўненасць, што максімальная патрабавальнасць да сябе, інавацыйныя падыходы і імкненне да далейшага развіцця сацыяльна-працоўнай сферы дазволяць рэалізаваць пастаўленыя задачы ў 2025 годзе і дасягнуць новых перамог!