Кадравы дзень прайшоў у Віцебскім аблвыканкаме
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін даў згоду на прызначэнне:
Галіны Авіжы — намеснікам старшыні Чашніцкага райвыканкама;
Вячаслава Машара — намеснікам старшыні Лепельскага райвыканкама;
Наталлі Халанскай — дырэктарам КУП "Жыллёва-камунальная гаспадарка г.Полацка";
Аляксея Зарая — дырэктарам Віцебскага КУВПІП "Віцебскгідрапраўхоз".
Шэрагу кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый вобласці прадоўжаны кантракты.