Ключы ад кватэр у новым доме ў аг. Кіраўская ўручылі новасёлам

Ключи от квартир в новом доме в аг. Кировская вручили новоселам
У аграгарадку Кіраўская ўрачыста адкрылі новы жылы дом.

Пяціпавярховы дом узвяла для сваіх работнікаў Віцебская птушкафабрыка побач з агракомплексам «Адраджэнне».

Дом мае два пад'езды і два ліфты. Ён выкананы па буйнапанёльнай тэхналогіі і ўключае 40 кватэр: 10 аднапакаёвых, 20 двухпакаёвых і 10 трохпакаёвых.

Апартаменты абсталяваны сучаснымі камунікацыямі: цэнтралізаваным водазабеспячэннем, ацяпленнем, газам, каналізацыяй. У кожнай кватэры – зашклёная лоджыя.

Побач з домам абсталяваны дзве паркоўкі на 6 і 34 аўтамабілі, добраўпарадкаваны дзіцячая гульнявая і спартыўная зоны. Неўзабаве тэрыторыю ўпрыгожаць зялёныя насаджэнні.

"Віцебскія весці"