Кразнаўца з Лепельскага раёна падарыў Прэзідэнцкай бібліятэцы сваю новую кнігу

Краевед из Лепельского района подарил Президентской библиотеке свою новую книгу

Педагогі і навучэнцы Слабодскай сярэдняй школы імя М.М. Пшэнько Лепельскага раёна здзейснілі пазнавальную паездку ў сталіцу, падчас якой наведалі Дом Урада і Прэзідэнцкую бібліятэку.

Візіт у Дом Урада стаў для рабят унікальнай магчымасцю пагрузіцца ў атмасферу законатворчай дзейнасці. Удзельнікі сустрэчы з вялікай цікавасцю азнаёміліся з дзеючай экспазіцыяй, прысвечанай рабоце Палаты прадстаўнікоў, наведалі Авальную залу, даведаліся аб асаблівасцях працы дэпутатаў і законапраектах, якія знаходзяцца на разглядзе. Гасцей асабліва ўразіла шматвектарнасць дзейнасці Палаты прадстаўнікоў і насычанасць працоўных будняў дэпутатаў. Паездка дазволіла школьнікам адчуць сябе часткай палітычнага жыцця краіны і пашырыць свае веды аб будове дзяржаўнай улады.

У працяг адукацыйнай праграмы педагогі і дзеці наведалі Прэзідэнцкую бібліятэку, дзе іх чакала не менш цікавая і пазнавальная экскурсія.

Асаблівым момантам візіту стала ўручэнне Валерыем Тухто, настаўнікам гісторыі Слабодскай сярэдняй школы і захопленым краязнаўцам, Прэзідэнцкай бібліятэцы яго новай кнігі «Замошша. Гісторыя вёскі і ваколіц». Валерый Уладзіміравіч – вядомы даследчык гісторыі роднага краю, і яго працы ўжо займаюць годнае месца ў фондах бібліятэкі.

– Валерый Тухто – чалавек, адданы беларускай зямлі і роднаму краю, таленавіты даследчык, які не проста актыўна займаецца пошукавай працай, але і ўцягвае ў яе сваіх вучняў, - адзначыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак. - З вынікамі праведзенай ім даследчай і пошукавай працы можна азнаёміцца не толькі на старонках выдадзеных ім кніг, але і наведаўшы школьны музей, які зусім справядліва можна назваць сапраўднай жывой энцыклапедыяй Лепельшчыны часоў Вялікай Айчыннай вайны.

"Віцебскія весці"