Лепшых кіраўнікоў і спецыялістаў 2024 года вызначылі на Віцебшчыне
Віцебскі абласны саюз наймальнікаў падвёў вынікі традыцыйных конкурсаў на прысваенне ганаровых званняў «Лепшы кіраўнік года», «Лепшы спецыяліст года» і «Лепшы навуковы распрацоўшчык года» за 2024 год.

У лік лаўрэатаў дзелавога конкурсу ўвайшлі дырэктары 12 прадпрыемстваў і арганізацый з Віцебска, Наваполацка, Оршы, Полацкага і Чашніцкага раёнаў.

Уладальнікамі ганаровага звання «Лепшы кіраўнік года» сталі Аляксандр Бранцэвіч (УП «Віцебскаблгаз»), Вадзім Васенкоў (ТАА «КімаБел», Полацк), Таццяна Вашчанкава (ТАА «Белкаралін»), Аляксандр Гідрановіч (КУП «Кандытарская фабрыка «Віцьба»), Пётр Гішкелюк (ДКУП «Аршацепласеткі»), Міхаіл Грыбко (ТАА «ФоЭрЭм Сістэмс»), Уладзімір Каліна (КУП «Наваполацкая друкарня»), Ілья Курганаў (ІП «ВІК-здароўе жывёл»), Кірыл Мацарскі (філіял «Лукомльская ГРЭС» УП «Віцебскэнерга»), Аляксандр Міхалевіч (КУП « ЖКГ г. Полацка»), Міхаіл Рог (ААТ «Віцебскхлебапрам»), Леанід Рудак (філіял «Чашніцкае вытворчае ўпраўленне» УП «Віцебскаблгаз»).

Узнагародамі за перамогу ў конкурсе «Лепшы спецыяліст года» адзначаны намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер віцебскага ТАА «Вытворчае аб'яднанне «Энергакомплект» Сяргей Красоўскі і начальнік навукова-практычнага цэнтра ААТ «Полацк-Шкловалакно» Святлана Дзямідава.

Лепшым навуковым распрацоўшчыкам прызнана малодшы навуковы супрацоўнік галіновай лабараторыі ветэрынарнай біятэхналогіі і заразных хвароб жывёл Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Ксенія Калесніковіч.
Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбылася на ААТ «Віцязь» у рамках справаздачна-выбарнай канферэнцыі Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў. Штогадовыя конкурсы на прысваенне ганаровых званняў заснаваны Віцебскім абласным саюзам наймальнікаў для стымулявання павышэння дзелавой кваліфікацыі дырэктарскага корпуса, а таксама прэстыжу навуковай дзейнасці і інжынерных прафесій.
"Віцьбічы"