Мэдаль і сьлёзы памяці. У Віцебску ўшанавалі 90-гадовую былую вязьніцу канцлягераў
– Мы віншуем вас з надыходзячым светлым святам, Днём Перамогі! Вам давялося многае перажыць падчас вайны і працаваць на карысць Радзімы пасля яе заканчэння. Дзякуй вам за гэта, жадаем вам моцнага здароўя і міру! – звярнуўся да Марыі Васільеўны кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска Яўген Сямёнычаў, уручаючы матэрыяльную дапамогу і юбілейны медаль «80 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».
Падарункі і віншаванні ў гэты дзень былы вязніца фашысцкіх канцлагераў атрымала таксама і ад прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і піянераў устаноў адукацыі Першамайскага раёна Віцебска.
– Прыемна, што не забываеце мяне. Галоўнае – мір і здароўе блізкіх, я гэта ведаю, таму што многае бачыла ў жыцці, – звярнулася да гасцей Марыя Беляева. – Калі пачалася вайна, мне было 6 гадоў. З сямі дзяцей я была самай старэйшай, таму дапамагала даглядаць малодшых. Была няняй і ў мамінай сястры, дапамагала цёце сядзець з маленькім сынам у іншай вёсцы. Так склалася, што нас зганялі ў Германію, разлучылі мяне з мамай на некалькі гадоў.
Вярнуўшыся ў 1945 годзе ў родную вёску Цаловічы Суражскага раёна Віцебскай вобласці, Маша пайшла ў школу. Скончыўшы 7 класаў, стала працаваць прыёмшчыкам малака ў вёсцы Дуброўе. А выйшаўшы замуж у 1957 годзе, пераехала ў Віцебск, дзе 33 гады адпрацавала закройшчыцай у ААТ «Класіка індустрыі моды». За шматгадовую працу была ўдастоена звання «Ветэран працы».
Разам з мужам Марыя Васільеўна выхавала траіх дзяцей, якіх, на жаль, ужо няма ў жывых, але былую вязніцу наведаюць унукі, іх у яе трое. Чакае Марыя Васільеўна ў госці на 9 Мая сваю ўнучку, якая вучыцца зараз у Мінску. Не пакідае яе без увагі і сацработніца Алена Васільчук, –дапамагае па гаспадарцы, з цеплынёй і ўвагай ставіцца да былой вязніцы.
– Марыя Васільеўна вельмі добрая, многае памятае, нягледзячы на ўзрост. Пра вайну яна не любіць расказваць, як толькі ўспамінае, то ў яе адразу на вачах наварочваюцца слёзы, – сказала Алена Васільчук.