З 14 студзеня па 13 лютага 2026 года пройдзе месячнік бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд
У мэтах прадухілення няшчасных выпадкаў, выключэння неардынарных надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Віцебскай вобласці старшынёй Віцебскага аблвыканкама А.М.Субоціным 9 студзеня 2026 г. падпісана распараджэнне «Аб забеспячэнні бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд».
У дакуменце гаворыцца, што старшыням раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікам дзяржаўных органаў, арганізацый і суб'ектаў гаспадарання даручана з 14 студзеня па 13 лютага 2026 года правесці комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі грамадзян, прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў, надаўшы асаблівую ўвагу пытанням прадухілення неспрыяльнага ўздзеяння нізкіх тэмператур на працоўных месцах, павышэння прадукцыйнасці працы і працаздольнасці.
Кіраўнікам пад персанальную адказнасць даручана арганізаваць работы па расчыстцы ад снегу і лёду дахаў дамоў і будынкаў, тэрыторый і шляхоў камунікацый; забяспечваць своечасовую пасыпку тэрыторый процігалолёднымі сумесі; правесці агляды вентыляцыйных сістэм і цеплавых загарад. У выпадку выяўлення аб'ектаў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане або ўяўляюць небяспеку для навакольных, іх эксплуатацыю неадкладна прыпыняць.
Прадстаўнікам кантрольна-наглядных органаў даручана актывізаваць работу па спыненні фактаў парушэння заканадаўства аб ахове працы, надаць увагу выкананню патрабаванняў Дырэктывы № 1 у частцы распіцця спіртных напояў у працоўных калектывах.