На калегіі УУС Віцебскага аблвыканкама падвялі вынікі за 2024 год

У абласным Упраўленні ўнутраных спраў адбылося падагульняючае пасяджэнне калегіі УУС. Былі разгледжаны пытанні эфектыўнасці аператыўна-службовай дзейнасці органаў унутраных спраў вобласці ў 2024 годзе, выкананне дырэктыўных патрабаванняў кіраўніка дзяржавы, прымаемыя меры па ўмацаванні правапарадку, грамадскай бяспекі, службовай дысцыпліны і намечаны планы на 2025 год.

У рабоце калегіі прынялі ўдзел намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Корзюк, старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, прадстаўнікі сілавых ведамстваў, абласнога суда, кіраўніцкі склад УУС вобласці і тэрытарыяльных аддзелаў міліцыі.

Дзмітрый Корзюк падкрэсліў, што арганізацыйныя і практычныя меры органаў унутраных спраў Віцебшчыны ў 2024 годзе дазволілі кантраляваць аператыўную абстаноўку ў вобласці і захоўваць станоўчую дынаміку па асноўных напрамках.

Сацыяльна-эканамічная і грамадска-палітычная сітуацыя на Віцебшчыне ў цэлым характарызуецца як стабільная. Асноўная ўвага надавалася ахове грамадскага парадку, забеспячэнню грамадскай бяспекі, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян, папярэджанню і спыненню злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў, паляпшэнню дарожна-транспартнай абстаноўкі, зніжэнню падлеткавай злачыннасці, барацьбе з экстрэмізмам. Адзначаецца станоўчая тэндэнцыя па скарачэнні махлярстваў, крадзяжоў, забойстваў, вымагальніцтваў, рабаванняў, рабаўніцтваў, зніжэнню рэцыдыўнай злачыннасці, злачынстваў у грамадскіх месцах і ўчыненых асобамі ў стане алкагольнага ап'янэння.

Сістэмная праца міліцыі спрыяла зніжэнню фактаў атручвання грамадзян наркатычнымі сродкамі і псіхатропнымі рэчывамі, выяўленню памяшканняў для вырошчвання канопляў і каналаў пастаўкі наркотыкаў.

У той жа час узрасла колькасць асоб, выкрытых у здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх эканамічных, у тым ліку карупцыйных злачынстваў. Патрабуецца надаць павышаную ўвагу процідзеянню кіберзлачынстваў, дынаміка павелічэння якіх прасочвалася на працягу ўсяго 2024 г.; падлеткавым і сямейна-бытавым злачынствам; парушэнням ПДР і траўміраванню дзяцей на дарогах, падкрэсліў начальнік УУС аблвыканкама Юрый Любімаў.

Лепшымі па выніках 2024 года прызнаны Ушацкі, Пастаўскі і Першамайскі РАУС Віцебска, а таксама Наваполацкі ГАУС.

У завяршэнне мерапрыемства адбылася цырымонія ўручэння дзяржаўных і ведамасных узнагарод, пагонаў першых і чарговых спецыяльных званняў. Асобна адзначаны лепшыя падраздзяленні ў сваіх катэгорыях — Наваполацкі ГАУС, Першамайскі РАУС Віцебска, Пастаўскі і Ушацкі райаддзелы. Дзмітрый Корзюк уручыў лепшым падраздзяленням крымінальнага вышуку Віцебшчыны - Наваполацкаму ГАУС і Ушацкаму РАУС - пераходны прыз імя Паўла Каралёва.

"Віцебскія весці"