«Ніхто, акрамя нас»: Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый адзначылі ў Віцебску
03.08.2026
Некалькі тысяч чалавек сабраліся ў размяшчэнні Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, каб адзначыць Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.
На ўрачыстым мітынгу камандзір ССА палкоўнік Аляксандр Ількевіч зачытаў віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
У ім адзначалася, што без малога стагоддзе блакітныя берэты стаяць на варце інтарэсаў Радзімы, сваёй ратнай працай пацвярджаючы справядлівасць легендарнага дэвізу "Ніхто, акрамя нас". У радах ВДВ заўсёды служылі людзі асаблівай загартоўкі, якія ўпісалі нямала старонак у гераічны летапіс: і ў бітвах Вялікай Айчыннай вайны, і падчас лакальных канфліктаў у самых складаных умовах нястрашныя, непераможныя дэсантнікі з гонарам дабіваліся ўсіх пастаўленых задач. Сёння асабісты склад ССА годна працягвае традыцыі ВДВ, зарэкамендаваўшы сябе як надзейны аплот інтарэсаў нацыянальнай бяспекі. Мужнасць і нязломны характар, узорная вывучка, адданасць Айчыне і любімай справе, неўміручы баявы дух - неадменная адметнасць вайскоўцаў ССА.
"Цвёрда ўпэўнены, што вы ніколі не падвядзеце і заўсёды будзеце гарантам бяспекі нашай краіны і спакою грамадзян", - гаварылася ў віншаванні.
Аляксандр Ількевіч падкрэсліў, ССА застаюцца элітай Узброеных Сіл, родам войскаў, дзе найвышэйшы прафесіяналізм, бездакорная фізічная і маральна-псіхалагічная падрыхтоўка з'яўляюцца нормай, а не выключэннем.
Улічваючы досвед сучасных узброеных канфліктаў, сёння адпрацоўваюцца новыя спосабы выканання задач. Дзесантнікі патрэбныя там, дзе складана. Больш за чатыры гады яны выконваюць баявыя задачы на паўднёвых рубяжах Беларусі, забяспечваючы мір у нашай краіне і спакой грамадзян.
Аляксандр Ільюкевіч паведаміў, што ў гэтым годзе каманда 103-й брыгады прадстаўляла Беларусь на прэстыжных міжнародных спаборніцтвах спецыяльных армейскіх падраздзяленняў, якія праходзілі ў Пакістане. У іх прымалі ўдзел 40 каманд, у тым ліку і ЗША. Нашы дэсантнікі сталі другімі.