Новага кіраўніка Міёрскага краю Аляксандра Ярахновіча прадставілі на сесіі раённага Савета дэпутатаў
На 14-й пазачарговай сесіі Міёрскага раённага Савета дэпутатаў са згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе старшыні райвыканкама зацверджаны Аляксандр Ярахновіч.
Кіраўнік вобласці ўручыў новаму кіраўніку службовае пасведчанне і паставіў перад ім канкрэтныя задачы: максімальна хутка разабрацца ў сітуацыі і намацаць кропкі росту, дзе можна надаць паскарэнне развіццю раёна.
- Трымайце руку на пульсе! Раён выдатны, славутасцяў велізарная колькасць, зямля пладародная, людзі добрыя. Таму тут павінны быць і міні-вытворчасці, і прамысловыя, і аграрныя. Людзей беражыце, – напуціў Аляксандр Субоцін.
Аляксандр Субоцін адзначыў, што папярэдні кіраўнік – Сяргей Сямёнычаў – унёс значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Міёршчыны. У 2024 годзе раён выканаў паказчыкі па вытворчасці прадукцыі прамысловасці, інвестыцыям у асноўны капітал, намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай плаце, сукупным паступленні даходаў у кансалідаваны бюджэт, экспарце тавараў і паслуг, уводзе ў эксплуатацыю жылля за кошт усіх крыніц фінансавання, рознічным тавараабароце. Кіраўнік вобласці падзякаваў Сяргея Сямёнычава за працу і ўручыў Ганаровую грамату аблвыканкама.