Абласная газета «Віцебскія весці» стала пераможцам у дзвюх намінацыях ХХII Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара».
Абласная газета "Вицебскія весці" стала пераможцам у дзвюх намінацыях ХХII Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара»
18.05.2026
Абласная газета "Вицебскія весці" стала пераможцам у дзвюх намінацыях ХХII Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара».
У 2026 годзе на Нацыянальны конкурс "Залатая літара" было пададзена 486 работ у 27 намінацыях:
352 заяўкі ад рэгіянальных і гарадскіх друкаваных выданняў;
95 работ – ад рэспубліканскіх СМІ;
39 конкурсантаў прыняло ўдзел у намінацыі «Ведамасныя (карпаратыўныя) друкаваныя СМІ, сеткавыя выданні».
СМІ Віцебскай вобласці заваявалі ўзнагароды ў XXII Нацыянальным конкурсе "Залатая літара":
Праект «Лабараторная работа» абласной газеты «Вицебскія весці» стаў пераможцам у намінацыі «Лепшыя матэрыялы моладзевай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі»;
Дзяніс Васілец, фотакарэспандэнт рэдакцыі абласной газеты «Вицебскія весці», стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы фотакарэспандэнт абласных, раённых, гарадскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў»;
Лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу "Залатая літара" стаў праект "Весці не маўчаць" у намінацыі "Лепшы сеткавы праект абласных, рэгіянальных СМІ" загадчыка інфармацыйна-аналітычнага аддзела абласной газеты "Вицебскія весці" Святаслава Міхайлава;
Гарадская газета «Вицьбичи» стала лаўрэатам у намінацыі «Лепшы аналітычны матэрыял»;
Раённая газета "Герой працы" стала лаўрэатам у намінацыі "Матэрыялы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне".