Агульная памяць жывая. Дэлегацыі Віцебскай і Пскоўскай абласцей сустрэліся на Кургане Дружбы

Общая память жива. Делегации Витебской и Псковской областей встретились на Кургане Дружбы
Курган Дружбы ў 66-ы раз стаў месцам штогадовай міжнароднай сустрэчы ветэранаў партызанскага руху, якія змагаліся з нацысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на мяжы трох рэспублік Беларусі, Расіі і Латвіі.

Дэлегацыі і жыхары прыгранічных раёнаў суседніх дзяржаў сабраліся ў гэтым святым месцы, каб аддаць даніну памяці подзвігу герояў Вялікай Айчыннай вайны, партызанам і падпольшчыкам, мірным жыхарам, якія сталі ахвярамі генацыду народаў былога Савецкага Саюза. У 81-ю гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзе Вялікай Перамогі сабраўшыяся тут людзі рознага ўзросту і нацыянальнасцей зноў успаміналі гады сумеснай барацьбы супраць ворага, асабістым прыкладам натхнялі моладзь на адданае служэнне Радзіме, на тое, як трэба берагчы традыцыі і мацаваць супрацоўніцтва паміж народамі. Час даказаў, што наша сіла ў нашым адзінстве. Тое, што ўдзельнікі сустрэчы разумеюць гэта, было бачна па колькасці дэлегацый і ўдзельнікаў, па тым, якой добразычлівай была атмасфера па абодва бакі дзяржаўнай мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.


Беларускую дэлегацыю прадстаўлялі старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, іншыя афіцыйныя асобы, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці.
З Расіі на сустрэчу прыбылі губернатар Пскоўскай вобласці Міхаіл Вядзернікаў, кіраўнікі мясцовых адміністрацый суседніх раёнаў і кіраўнікі грамадскіх арганізацый.


Сустрэча пачалася на расійскай зямлі з братання дэлегацый і абраду «Хлеб ды соль». Затым ля капліцы Сергія Раданежскага на тэрыторыі Себежскага раёна адслужылі заупакойную ліцію, пасля якой удзельнікі сустрэчы ўсклалі гірлянды воінскай славы і кветкі да помніка партызанскай выведчыцы Марыі Пынто, жорстка закатаванай фашыстамі 15 мая 1944 года.


На беларускай зямлі гірлянды воінскай славы і кветкі ляглі да помніка камсамольцам-падпольшчыкам вёскі Прошкі, жыццё якіх стала для нашчадкаў прыкладам адвагі і мужнасці. Маладыя людзі падчас сустрэч, дыскусій, конкурсаў у адукацыйна-патрыятычным лагеры «Курган-2025» асвойвалі малавядомыя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Завязалася дружба на многія гады, якая умацоўвае Саюз нашых дзяржаў. Вогнішчы дружбы былі запалены па абодва бакі мяжы.
З кожным годам застаецца ўсё менш тых, хто змагаўся за нашу свабоду. Але Курган Дружбы застаецца месцам сустрэчы тых, хто памятае пра цану Перамогі.


Памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ветэранаў, якія не дажылі да гэтага дня, ушанавалі хвілінай маўчання і вінтовачным салютам. Сімвалам сустрэчы на Кургане Дружбы стала легендарная «Кацюша», якую хорам выканалі ўсе, хто прыехаў на гэтае месца воінскай славы.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін:- Мы сабраліся ў 66-ы раз у гэтым знакавым месцы і спяваем нашы агульныя песні. Курган дружбы гэта не толькі кропка на карце, гэта сімвал, гэта сцяг, які мы абавязаны несці высока. Мы павінны быць разам, павінны ісці толькі наперад.

На Кургане Дружбы ў гэты дзень працавалі розныя інтэрактыўныя тэматычныя пляцоўкі, выязны гандаль. На беларускім баку былі разгорнуты палявы кінатэатр, рэканструявана партызанская вёска са штабам, пунктам сувязі і партызанскай друкарняй. «Працавалі» партызанская медсанчастка, школа, салдацкая кухня з інсталяцыяй партызанскага побыту, выставы творчых работ і экспазіцыі гістарычных музеяў.


Расійскі бок прапаноўваў пляцоўкі інтэрактыўных гульняў, выставы, прысвечаныя патрыятычнаму выхаванню моладзі, знаёміў з асноўнымі патрыятычнымі маршрутамі Пскоўскай вобласці.
Як і заўсёды пасля заканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства яшчэ доўга ля Кургана гучалі музыка і песні, гарэў агонь партызанскага вогнішча, раздаваліся сяброўскія прывітанні і дзіцячыя галасы. Курган Дружбы месца, дзе жыве памяць - залог нашай дружбы і міру.

 

"Віцебскія весці"