«Абмеркаваць развіццё экспарту і наладзіць сувязі»: Віцебск стаў пляцоўкай для правядзення лагістычнага форуму

«Обсудить развитие экспорта и завязать связи»: Витебск стал площадкой для проведения логистического форума

Форум «Тавар + пункт прызначэння = экспарт» сабраў у Віцебску прадстаўнікоў з усёй краіны. Асноўны акцэнт зроблены на развіцці экспартнага напрамку і стратэгічным значэнні лагістыкі ва ўмовах сучаснага глабальнага рынку.

– Асноўная задача форуму – абмеркаваць развіццё нашага экспарту і ўсе яго складнікі: правільныя маршруты, разлікі і, вядома, лагістыку. У нас больш за 20 лагістаў у розных сферах. Сёння нам важна наладзіць сувязі паміж прадпрыемствамі, каб і далей развіваць гэты напрамак, – растлумачыў намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Віталь Вабішэвіч.

Выбар Віцебска ў якасці месца правядзення невыпадковы: гэта частка стратэгіі Палаты па развіцці рэспубліканскіх форумаў не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах.

– Нам важна данесці максімум інфармацыі. Мы жывем у няпросты час, а грузы трэба перавозіць ва ўмовах любых. Мэта форуму – наладзіць як мага больш знаёмстваў. Для гэтага ў нас створаны спецыяльныя паўзы паміж выступленнямі спікераў. Акрамя беларускіх калег, прысутнічаюць госці з Расійскай Федэрацыі, у прыватнасці, прадстаўніцтва партоў Астрахані, – адзначыў дырэктар лагістычнай кампаніі Frtight.by Кірыл Несцеровіч.

Больш за 20 спікераў з усіх абласцей Беларусі, а таксама з Масквы, Астрахані і Санкт-Пецярбурга абмеркавалі тэндэнцыі развіцця сусветных транспартных калідораў на 2025-2026 гады, эфектыўнасць мультымадальных перавозак, асаблівасці і рызыкі марскіх, чыгуначных, аўтамабільных ліній і многае іншае.

"Віцебскія весці"