Алімпійскія квэсты і віктарыны: трэці дзень фестывалю «Вытокi» праходзіць у Паставах
На афіцыйным адкрыцці фестывалю "Вытокi" кіраўнік Алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка запрасіў усіх наведаць сёння спартыўнае свята, паўдзельнічаць у розных конкурсах. І жыхары горада актыўна адгукнуліся на запрашэнне.
З раніцы да стадыёна пайшлі людзі, на іх шляху размяшчаліся шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі. Сваю праграму прапаноўвала УУС Віцебскага аблвыканкама, усе дні фестывалю яны праводзяць акцыю "За бяспеку разам".
Моладзь цікавілася зброяй, усім хацелася патрымаць яе ў руках і паспрабаваць свае здольнасці ў ціры.
Дарослых больш прыцягваюць палаткі прадпрыемстваў, дзе можна не толькі паглядзець, але і паспрабаваць смачную прадукцыю. Малочназавод частаваў сырнымі шарыкамі, Інстытут харчавання НАН распавядаў пра новыя распрацоўкі ў здаровым харчаванні, у т.л. для школьнікаў.
Вялікі выбар айчынных тавараў прапануюць прадпрыемствы краіны.
Віцебскія весці