Ад дзелавых перамоваў да душэўнага адзінства. Каларытнай канцэртнай праграмай завяршыўся першы дзень III Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму

От деловых переговоров к душевному единству. Колоритной концертной программой завершился первый день III Белорусско-узбекского женского бизнес-форума
Віцебская пляцоўка аб'яднала артыстаў дзвюх краін. На сцэне гледачоў чакалі танцавальныя і песенныя нумары ад беларускіх і ўзбекскіх творчых калектываў, артыстаў, уладальнікаў Гран-пры і лаўрэатаў Міжнароднага дзіцячага песеннага конкурсу і конкурсу эстраднай песні «Віцебск».

Кранальным момантам стаў паказ фрагмента з легендарнага фільма «У бой идуць одні старыя». Сімвалічна, на сцэну выйшаў сам Рамэо — народны артыст Узбекістана Рустам Сагдулаеў, і гледачы не шкадавалі апладысментаў для любімага акцёра.

Любімая «Смуглянка» і перформанс «А вы не з Віцебска?» сталі яскравымі момантамі свята. Студэнты ВДУ ім. П. Машэрава Яна, Паліна і Цімафей засталіся ў поўным захапленні ад народнага танца «Белае золата». Раней хлопцы ніколі не бачылі нацыянальных узбекскіх касцюмаў і творчых нумароў, таму праграма прыйшлася ім даспадобы.

– Упершыню бачым нешта падобнае! Гэта было ярка і непаўторна! – прызналіся студэнты.

А потым зала зацягнула: «Праз гады, праз адлегласці, на любой дарозе, у баку любым...».

Гэтыя знаёмыя радкі сталі галоўным сімвалам вечара.
– Мы з вамі спяваем адны і тыя ж песні, слухаем адну і тую музыку, якая для ўсіх нас стала народнай, – падкрэсліў народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка падчас выступлення.

Дарэчы, песню, што «застаецца з чалавекам» народны артыст Беларусі выканаў разам з узбекскім салістам Акбарам Атамухамедавым.

– Гэта быў неверагодны тандэм дзвюх краін. Спачатку ловіш адчуванне, быццам знаходзішся на Радзіме, потым беларускія нумары зноў вярталі ў Віцебск, – падзялілася сваімі першымі эмоцыямі ўдзельніца форуму, кіраўнік AI офіса Узбекістана Кілямава Нілуфар.

"Віцебскія весці"