Першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Леўковіч аб задачах перад аграрыямі Віцебшчыны

Первый заместитель председателя облисполкома Сергей Левкович о задачах перед аграриями Витебщины

Першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Ляўковіч аб задачах перад аграрыямі Віцебшчыны

22.07.2026

Перад Віцебскай вобласцю стаіць задача якасна і своечасова ўбраць ураджай. На мой погляд, самыя цяжкія прыродна-кліматычныя ўмовы ў краіне для ўборкі — гэта, вядома ж, Віцебская вобласць. Нас летась надвор'е выпрабоўвала кратным павелічэннем нормаў выпаду ападкаў. Сёлета таксама надвор'е нас не цешыць, і сёння стаіць задача, вядома ж, убраць без страт.

Аграрыі Віцебскай вобласці сёлета зрабілі высновы. Мы значна лепш за ўзровень мінулага года падрыхтаваліся да ўборачнай кампаніі. На сённяшні дзень у нас гатоўнасць 99%. Летась у гэты час гатоўнасць была 91%, — удакладніў Сяргей Ляўковіч.

І без перабольшання я хачу сказаць, што, напэўна, няма ніводнай арганізацыі, якая ў гэту працу не была б уключана. З улікам наяўнай колькасці камбайнаў у нас ёсць магчымасць убраць усё збожжа пры спрыяльных умовах надвор'я за 22 дні.

У гаспадаркі Віцебскай вобласці паступілі 62 адзінкі новых збожжаўборачных камбайнаў.

Усе раёны Віцебскай вобласці на сённяшні дзень прыступілі да падрыхтоўкі глебы пад сяўбу азімага рапсу.

У бягучым годзе мы плануем пасеяць не менш за 60 тысяч гектараў гэтай культуры і ўжо прыступілі да воркі. Падрыхтавана і ўнесена гліфасатзмяшчальных прэпаратаў на плошчы больш за 60 тысяч гектараў, каб у будучыні мець чыстыя пасевы. Гэта праца вядзецца і будзе працягнута.

"Віцебскія весці"