Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка з рабочай паездкай наведвае Віцебск
Старшыня прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага гарвыканкама, дзе разгледжаны пытанні перспектывы развіцця горада Віцебска ў адпаведнасці з распрацаванай горадабудаўнічай дакументацыяй, а таксама выкананне Дзяржаўнай праграмы жыллёвага будаўніцтва ў 2026 – 2027 гады.
На сённяшні дзень для выканання дзяржаўнай праграмы па будаўніцтве жылля (гэта парадку 140 тысяч кв. метраў жылля штогод, з іх 100 тысяч кв. метраў шматкватэрнага жылля), Віцебскім гарвыканкамам сумесна з зацікаўленымі вядзецца распрацоўка і рэалізацыя аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва, прадугледжаных праектамі дэталёвага планавання, - адзначыў у дакладзе намеснік старшыні гарвыканкама Павел Шыкшнян.
Пасля пасяджэння старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка азнаёміўся з дзейнасцю ДП «Віцебскі ДСК».
За 60 гадоў свайго існавання Віцебскі ДСК увёў у эксплуатацыю амаль 5,5 млн. квадратных метраў жылля. У 2025 годзе камбінатам здадзены ў эксплуатацыю рэкордныя за 15 гадоў амаль 104 тыс. квадратных метраў жылля.
У 2028 годзе на Віцебскім ДСК плануецца рэалізаваць інавацыйны праект па ўзвядзенні маналітна-каркасных дамоў. Сёння тут працуюць амаль 1,8 тыс. чалавек.