Прадстаўнікі аховы здароўя Віцебска наведалі міжнародную выставу Digital Expo 2025
Асноўнымі ідэямі экспазіцыі з'яўляюцца цыфравізацыя лячэбна-дыягнастычных працэсаў, аўтаматызацыя і абарона персанальных даных. У мерапрыемстве, якое праходзіць у выставачным цэнтры «Белэкспа» ў Мінску, удзельнічаюць больш за 90 кампаній і арганізацый, у тым ліку з Расіі і Кітая.
Прадстаўнікі УАЗ "ВАКБ" на чале з галоўным урачом Яўгенам Матусевічам азнаёміліся з сучаснымі магчымасцямі прымянення штучнага інтэлекту ў медыцынскай практыцы, прыкладнымі аспектамі абароны інфармацыі, новымі навуковымі распрацоўкамі ў галіне сістэм падтрымкі клінічных рашэнняў.
Праведзены выніковыя перамовы з калегамі з Расійскай Федэрацыі (г.Смаленск) аб рэалізацыі сумесных праектаў у галіне цыфравізацыі аховы здароўя і выкарыстанні медыцынскіх інфармацыйных сістэм, што асабліва актуальна ў святле рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб лічбавым развіцці".