«Прафсаюз заўсёды памятае»: у Віцебску прайшла сустрэча ветэранаў прафруху да Дня пажылога чалавека
– Мы вельмі рады сабрацца тут сёння, – звярнулася да гасцей старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Алена Няфёдава. – Хачу шчыра пажадаць вам дабра, павагі і моцнага здароўя. Прафсаюзная арганізацыя заўсёды памятае пра вас. Дзякуй за ваш працу, паважаныя калегі.
Не змог прапусціць сустрэчу і адзін з папярэдніх старшыняў абласнога аб'яднання прафсаюзаў Іван Вазьміцель:
– Наша прафсаюзная арганізацыя заўсёды была згуртаванай. Мы падтрымлівалі адзін аднаго ва ўсім, і я думаю, што гэта засталося і застанецца назаўжды.
Галіна Азарчанкава прысвяціла працы ў Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя трыццаць гадоў. Працягнула аказваць падтрымку першасным арганізацыям і пасля выхаду на пенсію.
– Мы заўсёды працавалі разам, былі як каманда. Ездзілі ў паездкі, сябравалі сем'ямі і праблемы вырашалі разам. Вельмі ўдзячныя, што нас сёння сабралі, удзялілі ўвагу. Мы ўжо даўно не бачыліся адзін з адным, гэтая сустрэча дарагая. Віншую ўсіх ветэранаў са святам. Няхай сёння і адзначаюць Дзень пажылога чалавека, але ў душы мы застаёмся маладымі.