Прамысловы комплекс Віцебскай вобласці ў 2026 годзе плануе рэалізаваць інвестпраекты на 1,2 млрд рублёў

Промышленный комплекс Витебской области в 2026 году планирует реализовать инвестпроекты на 1,2 млрд рублей

Пытанні працы прамысловага комплексу абмеркавалі сёння ў Віцебскім аблвыканкаме. На парадку дня – вынікі работы за перыяд з пачатку 2026 года і меры па павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый прамысловасці, якой належыць ключавая роля ў забеспячэнні развіцця эканомікі паўночнага рэгіёна.

У рабоце адкрытага пасяджэння аблвыканкама прымаюць удзел намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч, у рэжыме відэасувязі – старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка. Таксама ўдзел прымаюць старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, старшыня аблвыканкама Аляксандр Рагожнік.

На больш чым 1,3 тыс. прадпрыемствах прамысловасці ў Віцебскай вобласці працуюць каля 91 тыс. чалавек, а гэта больш за 20% агульнай колькасці занятага насельніцтва паўночнага рэгіёна.

Аляксандр Рагожнік акцэнтаваў увагу на неабходнасці актывізаваць работу прамысловага комплексу па ўсіх напрамках дзейнасці, уключаючы нарошчванне аб'ёмаў вытворчасці і экспартных паставак.

– У 2026 годзе ў прамысловасці запланавана рэалізацыя 98 інвестыцыйных праектаў з агульным аб'ёмам інвестыцый 1,2 млрд рублёў, у рамках якіх будзе створана больш за 2 тыс. рабочых месцаў, – адзначыў старшыня аблвыканкама і рэкамендаваў падчас пасяджэння звярнуць увагу на меры, якія дазволяць выбудаваць работу больш эфектыўна.

Старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Дзмітрый Новацкі адзначыў, што інструменты, якія можна выкарыстоўваць для павышэння эфектыўнасці работы прамысловага комплексу, маюцца. А аблвыканкам гатовы аказаць садзейнічанне ў рэалізацыі праектаў – дзверы адкрыты для любога інвестара, прадпрымальніка, кіраўніка прадпрыемства.

У цэлым прамысловы комплекс Віцебскай вобласці працуе дастаткова эфектыўна, стабільна.

Павялічыць актыўнасць у частцы інвестыцый у асноўны капітал, выпуску новай, інавацыйнай прадукцыі, больш актуальнай для знешніх рынкаў, пашырыць на іх сваю прысутнасць і нарошчваць экспарт – ключавыя паказчыкі, па якіх ад прадпрыемстваў паўночнага рэгіёну будуць чакаць больш высокага выніку.

З новых напрамкаў Дзмітрый Навацкі вылучыў стварэнне цэлюлозна-картоннага камбіната (на дадзеным этапе ажыццяўляецца перадпраектная прапрацоўка), а таксама інвестпраект па вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў і лекаў, які рэалізуе ААТ «БелВітуніфарм», і іншыя.

"Віцебскія весці"