Расчыстка вуліц і вываз снегу: камунальнікі паскараюць прыход вясны ў Віцебск

Расчистка улиц и вывоз снега: коммунальщики ускоряют приход весны в Витебск
Работнiкi камунальных прадпрыемстваў штодзень працягваюць напружана працаваць над ачысткай горада ад снегу i лядоў для набліжэння вясны.




У ДП «Гардармост» графік у зімовы сезон кругласутачны. Як паведамiла намеснiк галоўнага iнжынера Наталля Буланчыкава, напрыклад, сёння ў дзённую змену на вулiцах горада працуе 42 адзiнкi тэхнiкi i 102 чалавекi ўчастка ручной уборкi. У дзённае заданне ўваходзiць апрацоўка дарожнага пакрыцця супрацьлядовымi змесамi, расчыстка бульдозерамi назапашанага снегу ўздоўж крайніх палос праезнай часткi вулiц i максiмальная вывазка яго на палiгоны. Дарэчы, туды ўжо адпраўлена яго з гарадскiх тэрыторый больш за 140 тысяч кубiчных метраў. Апошнiм часам транспарту прыцягнутых арганiзацый для вывазу бяруць менш, у асноўным спадзяюцца на свае магчымасцi.

уборка снега

У чацвярговай «аператыўнай распрацоўцы» Гардармоста – праезд да абласнога цэнтра рэабiлiтацыi воiнаў-iнтэрнацыяналістаў, вулiцы Гагарына i прыватнага сектара ў Журжаво, «Праўды», Карла Маркса, Лакаматыўная i iншыя. Рабочыя ручной уборкi ўдзяляюць увагу ачыстцы лядоў на мосце Блахiна, а таксама прыпынкам грамадскага транспарту ў розных частках горада.

уборка снега

Мы пацiкавiлiся ў спецыяліста лёсам велiзарных i шчыльных куч снегу, у якiя ён быў паўсюдна сабраны тэхнiкай у перыяд актыўных снегападаў.

– Па меры магчымасцi мы будзем iх вывозiць i дапамагаць снегу таяць хутчэй, – адказала Наталля Буланчыкава.

уборка снега

Тыя ж клопаты на абслугоўваемых тэрыторыях i ў работнiкаў ДП «ЖРЭТ г. Вiцебска». Там, дзе асаблiва вузкiя праезды з-за назапашанага снегу, яго разбiваюць i вывозiць на снежны палiгон. Сёння працуе 20 адзiнак тэхнiкi.

уборка снега

– Дворнікі, а іх 189 чалавек і 39 прыцягнутых работнікаў, пасыпаюць, дзе неабходна, дарожкі, прыступкі, адбіваюць галалёд, ушчыльнены снег, каб двары былі больш бяспечнымі для жыхароў, – адзначыла намеснік кіраўніка ЖРЭТ Алена Верцінская. – Дзякуй богу, з адлігай рабіць гэта ўжо лягчэй.






Віцьбічы