Развіццё будаўнічай галіны разглядаюць дэпутаты на сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

Развитие строительной отрасли рассматривают депутаты на сессии Витебского областного Совета депутатов
На сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў абмяркоўваюць пытанне развіцця будаўнічай галіны і праблемныя пытанні ў жыллёвым будаўніцтве.
Сёлета перад будаўнікамі Віцебшчыны стаіць задача ўзвесці ў цэлым 400 тыс. кв.м жылля.

За студзень-верасень уведзена ў эксплуатацыю 23 шматкватэрныя жылыя дамы, агульнай плошчай 116,4 тыс. кв. метраў і 144,9 тыс. кв. метраў індывідуальных жылых дамоў. Агульны ўвод складае 261,3 тыс. кв. метраў або 100,4 % да задання 9 месяцаў у аб'ёме 260,0 тыс. кв. метраў.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў падкрэсліў: «Ад таго, з якімі тэмпамі працуе наш будаўнічы комплекс, залежыць паспяховае развіццё ўсёй вобласці. Сёлета мы бачым, што па асобных напрамках гэту працу трэба ўзмацніць. Для гэтага ёсць усе неабходныя рэсурсы. Мы спадзяёмся, што ўсе задачы, якія стаяць перад будаўнічай галіной, будуць выкананы».

"Віцебскія весці"