Ролю жанчыны ў сучасным свеце абмеркавалі ў медыяцэнтры Віцебскай вобласці

Роль женщины в современном мире обсудили в Медиацентре Витебской области

«PROЖанчыны: ад асабістага брэнда да сямейнага шчасця» – пад такой назвай у Медыяцэнтры Віцебскай вобласці прайшоў круглы стол, прысвечаны Году беларускай жанчыны.

Спікеры, а імі выступілі вядомыя, адбытыя ў прафесіі, грамадскім і асабістым жыцці жанчыны расказалі, як сучасныя прадстаўніцы прыгожага полу могуць удала сумяшчаць кар'еру і сямейнае шчасце, якія мерапрыемствы запланаваны на Віцебшчыне ў Год беларускай жанчыны.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Марына Новіцкая нагадала выказванне: «Добра, калі з задавальненнем ідзеш на працу, і вельмі выдатна, калі з такім жа задавальненнем вяртаешся дадому».

– Гэта і ёсць гармонія, якая прысутнічае ў многіх жанчын. Яны адчуваюць задавальненне ад зробленай прафесійнай справы і саграваюць любоўю сямейны ачаг, – падкрэсліла Марына Новіцкая і расказала пра некаторыя праекты, якія рэалізуюцца ў Год беларускай жанчыны.

У прыватнасці, праект «Паварот лёсу» накіраваны на падтрымку жанчын, дзеці якіх апынуліся ў складаных сітуацыях, здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні. Іх мамам патрэбна псіхалагічная дапамога, парада спецыяліста. Маладзёжнае крыло пярвічнай арганізацыі БСЖ Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны стала ініцыятарам цікавага праекта – заатэрапія. Студэнткі са сваімі гадаванцамі наведваюць Дамы сямейнага тыпу, дзіцячыя дамы. Нядаўна стартаваў вялікі абласны марафон «О, жанчына – ты мір!», які пазіцыянуе жанчыну-працаўніцу, захавальніцу сямейнага ачага і міру.

Намеснік начальніка камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вера Астапенка дадала, што аблвыканкам распрацаваў насычаны план мерапрыемстваў, прысвечаных Году беларускай жанчыны. Гэта і розныя форумы, прэзентацыйныя пляцоўкі, міжнародныя сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў розных краін, ушанаванне жанчын-працаўніц і шматдзетных маці.

– Вядома, у рамках усіх мерапрыемстваў вялікую ролю будзе адыгрываць і сацыяльная падтрымка. Сёння ў Віцебскай вобласці пражывае 580 тысяч жанчын. Велізарная ўвага мамам, якія выхоўваюць дзяцей. Беларусь – адзіная краіна, у якой існуе 11 відаў дапамог, і сума іх павялічваецца. Так, пры нараджэнні дзіцяці выплаты выраслі на 19,5 %. Калі нарадзілася трэцяе дзіця, сям'я мае поўнае права атрымаць сямейны капітал. Такіх на Віцебшчыне 35,5 тысячы, – адзначыла Вера Астапенка.

Загадчыца філіяла № 3 Жаночай кансультацыі № 3 Віцебска, лаўрэат конкурсу «Жанчына года-2024» Аксана Старанцова акцэнтавала ўвагу на мацярынстве.

– Узрост наступлення першай цяжарнасці, нараджэння дзіцяці павінен быць у межах 25 гадоў. Чым раней гэта адбудзецца, тым больш будзе магчымасцей стаць мамай яшчэ і яшчэ раз. У нашай краіне робіцца ўсё для таго, каб было поўнае забеспячэнне медыцынскай дапамогі маме і будучаму дзіцяці. Пры кожным медыцынскім установе створаны кабінеты планавання сям'і, дзе маладая жанчына разам са сваім партнёрам самі вырашаюць, калі яны захочуць стаць бацькамі, як да гэтага падрыхтавацца, – растлумачыла Аксана Старанцова.

Аб рэалізацыі прадстаўніц прыгожага полу ў бізнесе распавяла дырэктар ЧТУП «Геленджык», старшыня аб'яднанай арганізацыі суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці БСЖ Віцебска і Віцебскай вобласці Людміла Гетаўт.

– У нас адкрылася аддзяленне жанчын-прадпрымальніц у Полацку, якое ўзначаліла мама шасцярых дзяцей. Гэта ці не прыклад удалага спалучэння дзелавых якасцей і сямейнага шчасця?! Прадстаўніцы бізнес-асяроддзя актыўна ўдзельнічаюць у сацыяльных праектах, дапамагаюць дзеткам з інваліднасцю, сацыяльным прытулкам. Вельмі цікавы праект – «Практика роста», у рамках якога мы дапамагаем маладым увасобіць у жыццё бізнес-ідэі. На сённяшні дзень яго ўдзельнікамі сталі 78 чалавек, сярод якіх ёсць і прадстаўнікі Віцебшчыны. Бізнес-лэдзі – гэта душа, жаданне аддаць людзям свае веды, уменні, дабро, – выказала сваё меркаванне Людміла Гетаўт.

Аб сваім жаночым і матчыным шчасці расказалі маладыя мамы Ганна Анішчанка і Яўгенія Шрубікава.

Віцебскія весці