Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне ў сувязі з 1051-годдзем Віцебска і 81-й гадавінай вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Старажытны Віцебск заслугоўвае захаплення!
Горад з асаблівым лёсам мае як гераічныя, так і трагічныя старонкі. Але насуперак усяму ён падымаўся з руін і адкрываў свету сваю шырокую душу.
Працай гараджан паўночная сталіца здабыла новы сучасны аблік, захоўваючы сваю самабытнасць і непаўторнасць, прымнажаючы гістарычныя і культурныя традыцыі мінулых стагоддзяў.
Сёння Віцебск уяўляе сабой індустрыяльны цэнтр з высокаразвітой прамысловасцю, навукай і культурай. Тут знаходзяцца вядучыя ВНУ краіны, рэалізуюцца важныя праекты.
Галоўнае багацце Віцебска – гэта яго жыхары! Многія дасягненні сталі магчымыя ў першую чаргу дзякуючы працы, таленту і вельмі цёпламу, адданаму стаўленню віцяблянаў да свайго горада.
Ад усёй душы жадаем жыхарам горада на Заходняй Дзвіне здароўя, радасці і дабрабыту. А Віцебску – вялікіх поспехаў і працвітання!