Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК з прафесійным святам

Паважаныя ветэраны і працаўнікі аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны!

Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

У аграрным сектары эканомікі Віцебскай вобласці занята амаль трыццаць тысяч чалавек. Дзякуючы Вашай напружанай працы Прыдзвінскі край дынамічна развіваецца.

Сёлета вобласць упершыню з 2022 года пераадолела мільённы рубеж намалоту і атрымала ўраджайнасць 30,7 цэнтнераў з гектара збожжавых і зернебабовых. Па аб'ёмах збору алеістых культур – упершыню з 2020 года мы сабралі 100 тыс. тон рапсу.

Аграпрамысловы комплекс Віцебшчыны цяпер перажывае перыяд адраджэння. Мы рэканструюем старыя і ўзводзім новыя профільныя вытворчасці: малочна-таварныя комплексы, збожжасушылкі, заводы. Як вынік – расце прадукцыйнасць.

Мадэрнізацыя і тэхнічнае пераўзбраенне перапрацоўчых арганізацый дазваляюць рэалізоўваць прадукцыю з віцебскай маркай у краіны далёкага і блізкага замежжа. Сёння мы пастаўляем нашу прадукцыю ў 25 краін свету. Асвоены новыя рынкі збыту: В'етнам, Куба, Малайзія.

Нізкі паклон Вам, паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны, за Вашу плённую і самаадданую працу!

Жадаем усім здароўя, шчасця, дабрабыту, новых здзяйсненняў на карысць Прыдзвінскага краю і роднай Рэспублікі Беларусь!


З павагай,
Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.