Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь

Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сілаў, жыхары Віцебскай вобласці!

Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята з'яўляецца сімвалам вернасці абавязку, мужнасці і патрыятызму. Яно аб'ядноўвае ўсіх, хто стаіць на варце дзяржавы, абараняе родную зямлю, сваёй стваральнай працай умацоўвае моц і аўтарытэт нашай краіны.

У гэтыя дні асабісты склад Узброеных Сілаў Беларусі праходзіць праверку боегатоўнасці, дэманструючы моц арміі, высокі маральны дух і волю да перамогі.

Самыя цёплыя словы адрасуем нашым ветэранам. Сучасныя абаронцы Айчыны ідуць па вашых запаветах, разумеюць і шануюць высокае прызначэнне ратнага подзвігу.

У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім моцнага здароўя, міру, шчасця, поспехаў у службе і працы!

З павагай,

А. М. Рагожнік, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта,

Д. В. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў