Зрабіць рэгіён узорным – такое даручэнне прагучала для новага кіраўніка Аршанскага раёна

Сделать регион образцовым – такое поручение прозвучало для нового главы Оршанского района

На пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, удзел у якой прынялі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, прадставілі новага кіраўніка Аршанскага раёна Леаніда Маіжэйку.

Раней ён займаў пасаду дырэктара Аршанскага інструментальнага завода. Леанід Маіжэйка характарызуецца як адказны, ініцыятыўны кіраўнік, якога адрознівае высокая ступень арганізаванасці, сістэмнасць у працы.

На сесіі дэпутаты аднагалосна зацвердзілі яго кандыдатуру. Кіраўнік вобласці урачыста ўручыў пасведчанне новаму кіраўніку.

Нагадаем, напярэдадні Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой абазначыў: Аршанскі раён – прамысловы, 60% эканомікі раёна складаюць прамысловыя прадпрыемствы.

– У раён укладзена 3 млрд рублёў па адпаведнай праграме, якая рэалізоўвалася з 2018 па 2023 год. Цяперашняя прамысловая дынаміка прадпрыемстваў не зусім тая, якая закладзена ў бізнес-планах і якая павінна быць. Таму прынята рашэнне ўзмацніць кіраўніцтва раёна чалавекам, які даказаў сваю эфектыўнасць на прамысловым аб'екце, – растлумачыў Дзмітрый Крутой. Гэтым крытэрыям, па яго словах, адпавядае Леанід Маіжэйка.

У сваім выступленні ўжо ў якасці кіраўніка рэгіёну, ён асобіў шэраг задач, якія трэба вырашыць ужо ў самы бліжэйшы час.

У ліку першачарговых – актуальныя патрабаванні Прэзідэнта зрабіць Аршанскі раён узорным па ўкараненні тэхналогій земляробства, арганізацыі сельскай гаспадаркі, наросціць аб'ёмы прамысловай вытворчасці, вывесці яго на якасна новы ўзровень.

Словы падзякі прагучалі ў адрас Ігара Мароза, які да гэтага часу ўзначальваў раён.

Леанід Маіжык нарадзіўся ў 1984 годзе ў Мінскім раёне. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Сваю працоўную дзейнасць пачынаў на Мінскім трактарным заводзе. Прайшоў шлях ад аператара станкоў з ЧПУ да намесніка начальніка механічнага цэха №1 па тэхнічнай частцы. У 2019 годзе стаў галоўным інжынерам ААТ «Аршанскі інструментальны завод», у 2023 годзе яго ўзначаліў.

"Віцебскія весці"