Семінар-нарада з прадстаўнікамі штабоў добраахвотных дружын Віцебскай вобласці адбыўся ў аблвыканкаме
У вобласці нясуць грамадскую працу больш за 2800 дружыннікаў, якія цесна ўзаемадзейнічаюць з тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў. Пры ўдзеле дружыннікаў Віцебшчыны былі спынены 858 адміністрацыйных правапарушэнняў; правераны 312 жылых памяшканняў, якія знаходзяцца на кантролі тэрытарыяльных АУС; наведаны 826 асоб, у дачыненні да якіх праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы; выяўлена 9 чалавек, якія знаходзіліся ў вышуку.
Высока ацаніў работу добраахвотных дружын першы намеснік начальніка УУС аблвыканкама начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік Аляксей Шаховіч:
– Дапамога добраахвотных памочнікаў міліцыі вельмі важная ў паўсядзённым жыцці, а таксама пры правядзенні мерапрыемстваў рэспубліканскага і рэгіянальнага значэння. Вы дапамагалі захоўваць грамадскі парадак падчас Адзінага дня галасавання ў лютым 2024 года і зноў будзеце рабіць гэта на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах, звышурочнай працай забяспечваеце бяспеку нашых грамадзян на вуліцах гарадоў і малых населеных пунктаў. Нельга прымусіць быць дружыннікамі – імі становяцца па клічы сэрца, за што вам вялікі дзякуй!
Сярод узнагароджаных за добрасумленнае выкананне абавязкаў у складзе добраахвотнага атрада – інжынер па ахове працы філіяла Лепельскі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам» Таццяна Цеплякова.
– Ужо на працягу 15 гадоў я з’яўляюся камандзірам добраахвотнай дружыны на сваім прадпрыемстве, дзе працую больш за 23 гады. Як і мае калегі, дружыннікам стала дзякуючы актыўнай жыццёвай пазіцыі: вельмі хочацца, каб людзі адчувалі сябе спакойна і бяспечна ў любым месцы і ў любы час сутак, каб законы і парадак у нашай краіне не парушаліся, – паведаміла дружынніца.