«Славянскі базар у Віцебску - 2025»: Глеб Лапіцкі распавёў пра новыя пляцоўкі, конкурсныя змены і білетны ажыятаж

«Славянский базар в Витебске - 2025»: Глеб Лапицкий рассказал про новые площадки, конкурсные изменения и билетный ажиотаж
Апошнія навіны з культурных палёў XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктар форуму Глеб Лапіцкі на сустрэчы са СМІ ў Медыяцэнтры Віцебскай вобласці.

Нягледзячы на тое, што продаж білетаў у гэтым годзе пачаўся больш чым на месяц пазней, адсотак выкупленых і забраніраваных вышэйшы, чым на гэту дату ў мінулым годзе. А на некаторыя праекты ўжо няма вольных месцаў. Традыцыйна сярод іх канцэрт-адкрыццё фестывалю, «Залаты хіт» і нечакана – першы дзень конкурсу выканаўцаў эстраднай песні.

– Мы некалькі змянілі канцэпцыю дарослага конкурсу, спачатку будзе выконвацца сусветны хіт, а потым – славянскі. Гэта больш лагічна, каб на закрыцці фестывалю, якое сумяшчаецца з другім конкурсным днём, гучалі песні славянскіх краін, – адзначыў Глеб Лапіцкі.

Істотна зменіцца падыход і да дзіцячага конкурсу. У першы дзень юныя вакалісты праспяваюць песні з папулярных мультыплікацыйных і анімацыйных фільмаў, у другі – кампазіцыю на славянскай мове.

Сквозной тэмай «Славянскага базару – 2025» стане 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна будзе пазначана ў многіх праектах форуму.

– Захаванне памяці заўсёды было важна, а сёння – падвойна. Трэба паказваць і гаварыць людзям праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, аб Перамозе савецкага народа, у тым ліку, выкарыстоўваючы такія маштабныя праекты, як міжнародны фестываль мастацтваў, да якога прыкавана ўвага розных краін, – падкрэсліў Глеб Лапіцкі.

На сёлетнім фестывалі з'явяцца дзве новыя канцэртныя пляцоўкі: эксперыментальная – у музычным каледжы імя І. Салерцінскага і зорная – на Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе, дзе выступіць Стас Міхайлаў, а таксама пройдуць зборныя канцэрты «Зоркі ТыкТока», «Рытмы лета», «Танцпляцоўка з «Душэўным радыё» ў фармаце дзявочніка». Дырэкцыя форуму падрыхтавала сюрпрыз для гледачоў – магчымасць сфатаграфавацца са сваім кумірам. Дэталёвая інфармацыя будзе апублікавана на сайце і ў сацыяльных сетках «Славянскага базару».

На форуме мастацтваў годнае месца зоймуць класічная музыка, джаз, рок і сучасная эстрада. Глеб Лапіцкі назваў топ-3 праграмы, якія ён раіць не прапусціць.

– Каб зразумець, што такое «Славянскі базар», трэба, па-першае, наведаць канцэрт у Летнім амфітэатры, па-другое, – пабываць у філармоніі ці ў тэатры, ці паблукаць па вуліцах фестывальнага горада і, па-трэцяе, – дзеля цікавасці зазірнуць на пляцоўку Цэнтральнага спартыўнага комплексу, – выказаў сваё меркаванне дырэктар форуму.

"Віцебскія весці"