Стратэгія Саюзнай дзяржавы закладваецца на «Славянскім базары ў Віцебску»
У мерапрыемстве прынялі ўдзел журналісты, блогеры, палітолагі, эксперты, артысты, спартсмены, дэпутаты і студэнты з 14 краін, уключаючы Расію, Беларусь, ЗША, Францыю, Украіну і інш.
– Учора, на адкрыцці «Славянскага базару ў Віцебску» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падкрэсліў, што фронт гібрыднай вайны праходзіць праз свядомасць кожнага чалавека. Ад таго, як выхоўваецца наша маладое пакаленне, якія каштоўнасці ў людзей у галаве, імкненні, матывы, залежыць усё астатняе, – эканамічнае працвітанне, абараназдольнасць і жыццё ў цэлым. Зараз мы пераходзім у новы сусветна-гаспадарчы і тэхналагічны лад, дзе велізарную вядучую ролю ў развіцці эканомікі адыгрывае навукова-тэхнічны прагрэс, і галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца чалавечы інтэлект, а не штучны, – адзначыў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы, сустаршыня Міжнароднага «Клуба Народнага Адзінства» Сяргей Глазьеў. – Што тычыцца штучнага інтэлекту, то Аляксандр Рыгоравіч учора падкрэсліў, што ён ніколі не зможа замяніць індывідуальны інтэлект. Аднак ад таго, як ён фарміруецца, вызначаецца будучыня нашай Саюзнай дзяржавы. Таму абмяркоўваць мы будзем стратэгію фарміравання інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы.
Усяго ў рамках канферэнцыі адбылося чатыры дыскусіі, падчас якіх абмеркавалі інтэграцыю ў культурным і інфармацыйным полі, стварэнне інфраструктуры адзінай медыяпрасторы Саюзнай дзяржавы, крэатыў, цыфравізацыю і новыя фарматы ўзаемадзеяння з аўдыторыяй у сферы захавання і прасоўвання агульнай гісторыка-культурнай спадчыны і іншыя важныя тэмы.
Па выніках канферэнцыі ўдзельнікі прадставяць канкрэтныя прапановы і ініцыятывы па тэматыках і намечаць наступныя крокі, якія ўвойдуць у выніковую рэзалюцыю сустрэчы.