На семінары ў Віцебску абмеркавалі цыфравізацыю беларускай эканомікі і актуальныя рашэнні па аўтаматызацыі
Удзельнікамі мерапрыемства сталі кіраўнікі і IT-спецыялісты вядучых арганізацый Віцебшчыны, – звыш 100 чалавек, якія прысутнічалі як у офлайн-, так і анлайн-фармаце. Старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Дзмітрый Новацкі адзначыў, што лічбавізацыя сёння неад'емная частка жыцця кожнага чалавека, прадпрыемстваў. Укараненне сучасных лічбавых тэхналогій у бізнес-працэсы дазваляе быць канкурэнтаздольнымі на сусветным рынку і ісці ў нагу з часам, таму тэма семінара з'яўляецца актуальнай.
– Лічбавізацыя трансфармуе бізнес-працэсы, паляпшаючы якасць паслуг і ствараючы новыя магчымасці для кожнага з нас. Мы назіраем, як тэхналогіі пранікаюць ва ўсе сферы дзейнасці: ад адукацыі, аховы здароўя да сельскай гаспадаркі. Гэта стварае новыя магчымасці для бізнесу, паляпшае якасць жыцця грамадзян, – падкрэсліў Дзмітрый Новацкі. – Наша агульная задача заключаецца ў стварэнні ўмоў для ўкаранення лічбавых рашэнняў, якія будуць спрыяць развіццю эканомікі, павышэнню канкурэнтаздольнасці нашага рэгіёну, краіны на міжнароднай арэне. Мы павінны працаваць над фарміраваннем інфраструктуры, падтрымкай інавацый, а таксама рыхтаваць кадры да новых выклікаў.
Удзельнікі семінара змаглі азнаёміцца з айчыннай InDev CMS-платформай, якую прэзентавала і распрацавала ААТ «ІнДэвСолюшэнс», а таксама падрабязней даведацца пра такія інструменты аўтаматызацыі збору і аналізу паказчыкаў, як АІС «Справаздача», Цэнтралізаваная інфармацыйная сістэма аховы здароўя.
– Сённяшні семінар – гэта свайго роду практычная пляцоўка, у ходзе якой мы абмяркоўваем перадавыя лічбавыя рашэнні для розных галін беларускай эканомікі. Абменьваемся вопытам і абмалёўваем пэўны план укаранення тэхналогій для ўдзельнікаў, каб у наступным яны маглі прымяняць гэтыя веды для больш эфектыўнага выбудоўвання бізнес-працэсаў, разумець і выкарыстоўваць сучасныя IT-трэнд у працы, жыцці, – падкрэсліў генеральны дырэктар ААТ «ІнДэвСалюшнс» Алег Белякоў. – Мы бачым, як дзякуючы лічбавізацыі, штучнаму інтэлекту атрымліваецца ўкараняць новыя тэхналогіі ў сферу медыцыны, каб дыягнаставаць захворванні, у лагістыку, каб аптымізаваць маршруты, у адукацыю. Мы бачым, як у нашых універсітэтах адкрываецца ўсё больш спецыяльнасцей, звязаных з IT. Гэта значыць, ідзём у нагу з часам, назіраем за трэндамі, распавядаем і ўкараняем іх.
Рэгіянальныя семінары «Digital Day» ужо прайшлі ў Брэсце, Гродне, Гомелі і Магілёве і сабралі каля 2000 удзельнікаў.