У Мінску названы найлепшыя кампаніі краіны ў галіне лічбавай эканомікі

В Минске названы лучшие компании страны в области цифровой экономики

10 снежня ў Мінску былі названы пераможцы IV конкурсу «Лідэры лічбавай эканомікі – 2025». Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася ў сталічным гатэлі «Рэнэсанс». Конкурсныя ўзнагароды ўручаны ў 12 намінацыях.

Пра конкурс

Рэспубліканскі конкурс «Лідэры лічбавай эканомікі – 2025» праводзіцца ў Беларусі з 2022 года. Конкурс накіраваны на садзейнічанне рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021 – 2025 гады, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2021 г. №66.

Місія конкурсу і мэта дзяржаўнай праграмы па стварэнні (развіцці) сучаснай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, укараненні лічбавых інавацый у галінах эканомікі і тэхналогій «разумных гарадоў», а таксама забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі такіх рашэнняў супадаюць.

Канферэнцыя

Сёлета напярэдадні цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў прайшла дзелавая канферэнцыя «Лічбавая трансфармацыя прадпрыемстваў і галін у Рэспубліцы Беларусь», у якой прынялі ўдзел больш за 240 спецыялістаў розных ведамстваў.


На канферэнцыі былі разгледжаны ключавыя тэмы: лічбавыя даныя – ключавы стратэгічны актыў дзяржавы; імпартазамяшчэнне замежнага ПА; лічбавае развіццё галін і рэгіёнаў; офісы лічбавізацыі; праблема недахопу кадраў.

На канферэнцыі выступілі больш за 15 экспертаў, якія прадстаўляюць розныя арганізацыі Беларусі і Расіі. Прагучалі даклады: Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных, ААТ «АСБ Беларусбанк», ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» і іншых беларускіх і расійскіх кампаній.


У межах канферэнцыі была праведзена экспертная дыскусія: «Перспектывы і праблемы ўкаранення лічбавых тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь 2025/2026», удзельнікі якой абмеркавалі, куды рухаецца лічбавая трансфармацыя Беларусі, якія трэнды будуць вызначаць галіну ў 2025/2026 годзе і якія рашэнні ўжо ўкараняюцца на найбуйнейшых прадпрыемствах.


У дыскусіі прынялі ўдзел старшыня Асацыяцыі па распрацоўцы тэхналогій разумнага горада Станіслаў Шумілаў, выканаўчы дырэктар ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» Сяргей Белан, дырэктар па аўтаматызацыі ААТ «САВУШКІН ПРАДУКТ» Валерый Таберка, кіраўнік праектаў СТАА «ЮКАЛА-ІНФО-Брэст», эксперт па лічбавай трансфармацыі вядучых прамысловых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь Яўген Цвяцінскі, вядучы бізнес-аналітык напрамку рабатызацыі ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» Уладзімір Станкевіч, кіраўнік партнёрскага напрамку ТАА «Шэрпа Работыкс» Ілья Ігнатоў.

Партрэт пераможцы конкурсу - 2025

Кульмінацыяй форуму стала цырымонія ўзнагароджання, якая падвяла вынік працы экспертаў і арганізатараў па выяўленні лепшых прадпрыемстваў у сферы лічбавага развіцця.

Каля 20 экспертаў займаліся падрыхтоўкай экспертных заключэнняў. У працэсе працы эксперты таксама наведалі 7 арганізацый і на месцы вывучылі заяўленыя прадукты, рашэнні.

Больш за палову ўзнагарод было ўручана ў групе намінацый «Прадукт года», 28% узнагарод - у групе намінацый «Праект года», 18% - у групе намінацый «Кампанія года».

56% пераможцаў - традыцыйныя ўдзельнікі конкурсу, 44% - кампаніі, якія ўпершыню ўдзельнічалі ў конкурсе.

У рэгіянальным разрэзе ў 2025 годзе сітуацыя склалася наступным чынам. Традыцыйна лідзіраваў Мінск – кампаніі сталічнага рэгіёну склалі 2/3 ад агульнай колькасці пераможцаў. На другім месцы – прадпрыемствы Брэста і Гродна – па 12% пераможцаў. Замыкаюць тройку лідараў прадпрыемствы Віцебска – 8% пераможцаў.




Ганаровыя госці і эксперты аб конкурсе

У цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў прынялі ўдзел кіраўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў.

Открывая церемонию награждения пераможцаў конкурсу, намесніца Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Юлія Берднікава павіншавала пераможцаў IV конкурсу і адзначыла яго ролю: 

- Конкурс «Лідэры лічбавай эканомікі» дае магчымасць кампаніям зверыць гадзіннікі ў сферы лічбавага развіцця. На гэтай конкурснай пляцоўцы запальваюцца зоркі - у нас ёсць лідары-кампаніі, лідары-праекты, лідары ў рэалізацыі канкрэтных задач пад канкрэтныя патрэбы Рэспублікі Беларусь.

Мы як прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны кажам, што ў нас у фокусе ўвагі - чалавек. І ў вас, пераможцаў у розных намінацыях конкурсу – прадукт, кампанія, праект - заўсёды ў фокусе ўвагі знаходзіцца каманда, у якой ствараюцца такія прадукты, сэрвісы, а таксама кліенты - спажыўцы гэтых лічбавых рашэнняў. Усё ствараецца для чалавека і дзеля чалавека, для таго, каб усім нам было камфортна жыць, развівацца і ўкараняць такія эфектыўныя, якасныя сэрвісы і прадукты на карысць нашых грамадзян і нашай краіны.

Намесніца Міністра пажадала пераможцам конкурсу мноства новых ідэй, ініцыятыў і іх увасаблення ў жыццё.

Кіраўнік справамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Таццяна Шаўцова адзначыла, што конкурс «Лідэры лічбавай эканомікі» дазваляе кампаніям праверыць каардынаты і зразумець, у якім напрамку развівацца.

- У нас ёсць лідары-кампаніі, лідары-праекты, лідары ў рэалізацыі канкрэтных задач пад канкрэтныя патрэбы Рэспублікі Беларусь. Я жадаю ўсім конкурсантам поспехаў, адчуваць упэўненасць у сабе і, вядома ж, яркіх і пазітыўных уражанняў ад сапраўдных і будучых перамог.

Старшыня экспертнага савета конкурсу, доктар эканамічных навук, прафесар, загадчык кафедры УІР Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Таццяна Ткаліч падкрэсліла, што сёлета, якое завяршае Дзяржаўную праграму «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады, удзельнікі конкурсу праявілі высокую актыўнасць.

- Усе ўдзельнікі вельмі зацікаўлены прадставіць свае найлепшыя праекты, паказаць, як яны асвойваюць новыя тэхналогіі, рэалізуюць праекты з пункту гледжання тэхналагічнасці, галіновай запатрабаванасці, наколькі гэтыя праекты могуць быць маштабаваныя ў іншыя галіны эканомікі, якія яны даюць фінансавыя эфекты. А нам, экспертам, вельмі прыемна, што лічбавая культура ў нас у краіне павышаецца. Ёсць праекты, у якіх тэхналогіі штучнага інтэлекту знайшлі сваё адлюстраванне. Практычна ва ўсіх праектах выкарыстаны прарыўныя лічбавыя тэхналогіі, на 99% нашы праекты ў трэндзе.

Таццяна Ткаліч лічыць, што конкурс важны не толькі для таго, каб кампаніям заявіць аб сабе, гэта добрая пляцоўка для зносін удзельнікаў, для таго, каб іх праекты маглі знайсці прымяненне ў іншых сферах эканомікі.

- Так што конкурс - гэта пляцоўка, якая мае вялікую будучыню. Конкурсны рух ідзе ў двух напрамках. Па-першае, гэта папулярызацыя праектаў. Тыя прадпрыемствы, якія ўжо аб сабе заявілі, павінны ўжо рухацца далей. Яны ўжо не маюць права спыняцца. І другое, у нас няма канкурэнцыі. Гэтая пляцоўка аб'ядноўвае людзей і дае магчымасць абмяняцца думкамі, сваімі праблемамі, пагаварыць аб тым, у якіх напрамках нам далей развівацца, - рэзюмавала яна.

На думку старшыні праўлення Асацыяцыі «Белінфакам» Андрэя Нарэйкі, для лічбавізацыі трэба некалькі складнікаў: рашэнні ўрада, кіраўнікі, якія ставяць гэтыя задачы, людзі, якія іх выконваюць, і спажыўцы.

- Працэс лічбавізацыі спыніць немагчыма, ён ужо пачаўся і набірае вялікія тэмп. Таму тут, на гэтай конкурснай пляцоўцы, я лічу, нам трэба згуртавацца ўсім разам. Тым, хто стварае гэта праграмнае забеспячэнне, і тым, хто ставіць задачы. І, вядома, трэба рыхтаваць кадры, таму што заўтра адчуецца недахоп спецыялістаў, якія маглі б гэтым займацца, - падсумаваў ён.

Старшыня Асацыяцыі па распрацоўцы тэхналогій разумнага горада Станіслаў Шумілаў прызнаўся, што ён знаёмы з некаторымі ўдзельнікамі, у тым ліку і з пераможцамі конкурсу.

- Перш за ўсё хачу адзначыць, што гэта не толькі прафесіяналы і лідары сваёй галіны, але і вельмі адкрытыя, сумленныя, энергічныя і ініцыятыўныя людзі. І гэта дазваляе ім не проста ствараць высокатэхналагічныя прадукты, але і прэтэндаваць на лідарства.

Старшыня Асацыяцыі Беларускіх банкаў Міхаіл Правароў паведаміў, што карыстаецца дадаткамі трох банкаў і вельмі задаволены сэрвісамі, адзначыўшы іх высокую якасць, добрыя цэны і бяспеку праводзімых аперацый.

- Укараняючы лічбавыя прадукты, самае галоўнае, трэба за лічбай не забываць чалавека, свайго кліента. І я думаю, што ў нашых калег гэта атрымліваецца. Банкаўская сістэма нашай краіны адпавядае сусветным трэндам, і мы ідзем у нагу з часам: гэта сістэма імгненных плацяжоў, міжбанкаўская сістэма ідэнтыфікацыі, анлайн-карткі, крэдыт анлайн на набыццё аўтамабіля. Кліент - самы галоўны чалавек, ён заўсёды застаецца на першым месцы.

Эксперт, старшыня экспертнага і назіральнага савета Міжнароднага НДІ лічбавай эканомікі, сацыялогіі і бяспекі інфармацыі Андрэй Гаравенка падкрэсліў значнасць конкурсу. 

- Гэта асаблівая пляцоўка, дзе ўзнікаюць сустрэчы, магчымасці зносін для прадстаўнікоў бізнесу, дзяржаўных структур, адукацыі. У выніку гэтых зносін узнікаюць магчымасці ўсталяваць супрацоўніцтва для стварэння нейкіх праектаў і разуменне таго, куды павінна рухацца лічбавізацыя краіны. З улікам таго, што гэты конкурс праходзіць не першы год, можна ўпэўнена гаварыць аб тым, што ён стаў важным элементам лічбавага развіцця экасістэмы, лічбавага развіцця ў цэлым для Беларусі. 

Эксперт, загадчык кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій, член савета факультэта камп'ютарных тэхналогій Інстытута інфармацыйных тэхналогій БДУІР, Антон Парамонаў ацаніў магчымасці конкурсу як прадстаўнік сферы адукацыі.

- Тут можна ўбачыць, як развіваецца краіна ў цэлым. Хочацца падзякаваць удзельнікаў за іх высокаэфектыўныя, высокатэхналагічныя і высокаінтэлектуальныя прадукты. Я вельмі зацікаўлены ва ўдзеле ў такіх праектах, таму што мы рыхтуем кадры. Вы ствараеце прадукты, сэрвісы для людзей, а каб гэты канвеер не прастойваў у будучыні, мы стараемся падрыхтаваць вам адпаведныя кадры, арыентуючыся на той высокі ўзровень, які вы сёння задаяце.

Эксперт, дацэнт кафедры арганізацыі вытворчасці і эканомікі нерухомасці БДТУ Сяргей Шаўроў адзначыў, што ў Стратэгіі лічбавага развіцця на 2026–2030 гады прадугледжваецца развіццё лічбавай эканомікі па 24 даменам.

- Вынікі праведзенага конкурсу паказваюць, што нашы найбольш развітыя дамены – гэта банкаўская сфера і прамысловасць. Я раю выкарыстоўваць вынікі конкурсу, каб стымуляваць развіццё і астатніх даменаў, - прапанаваў ён.

Эксперт, загадчык аддзела інтэлектуальных інфармацыйных сістэм НДІ АІПІ НАН Беларусі Аляксей Белацэркоўскі параўнаў конкурс з інфармацыйным ф'южн.

- Конкурс — гэта і ёсць зліццё, таму што тут злучаюцца ідэі. І тое, што тут сабраліся людзі, якія здолелі пахваліцца сваімі новымі дасягненнямі, азначае, што яны выйшлі на новы ўзровень лічбавай рэальнасці.

Эксперт, загадчык кафедры лічбавай эканомікі БДУ Ірына Карачун прызналася, што ёй прыемна распавядаць студэнтам пра лічбавыя рашэнні і прадукты на прыкладзе беларускіх кампаній, і звярнулася да пераможцаў конкурсу.

- Вашы дасягненні натхняюць тых, хто прыйдзе за вамі, хто будзе дапамагаць вам ствараць новыя тэхналогіі. Не спыняйцеся на дасягнутым, таму што мы сочым за вашымі дасягненнямі, карыстаемся вашымі прадуктамі і верым у тое, што яны стануць толькі лепш.

На цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў былі ўручаны 38 конкурсных узнагарод. Уладальнікамі іх сталі 24 прадпрыемствы.




Падрабязней аб пераможцах гл. на сайце https://digitalleaders.by/

Спецыяльныя ўзнагароды конкурсу

Па рашэнні экспертнага савета, шэраг кампаній удастоены спецыяльных узнагарод конкурсу.

Дзяржаўнае прадпрыемства «ІВЦ Мінскага аблвыканкама» атрымала ўзнагароду за выдатныя дасягненні ў галіне лічбавізацыі і ўкараненне перадавых IT-рашэнняў.

ААТ «Сбер Банк» узнагароджана за прарыў у галіне штучнага інтэлекту, укараненне перадавых лічбавых сэрвісаў, паспяховую лічбавую трансфармацыю і інавацыйныя рашэнні ў банкаўскай сферы.

УП «ІВЦ Мінфіна» адзначана ўзнагародай за выдатны ўклад у лічбавізацыю фінансава-бюджэтнай сферы і ўкараненне перадавых інфармацыйных сістэм і тэхналогій.

ААТ «Белаграпрамбанк» удастоена ўзнагароды за паслядоўную і сістэмную рэалізацыю стратэгіі лічбавізацыі, укараненне перадавых фінансавых тэхналогій і стварэнне экасістэмы паслуг, якая забяспечвае даступнасць, хуткасць і бяспеку банкаўскіх сэрвісаў для кожнага жыхара Беларусі».

ААТ «Савушкін прадукт» узнагароджана за комплексную і маштабную працу па ўкараненні інавацыйных лічбавых рашэнняў на ўсіх этапах вытворчасці. Кампанія стала ўладальнікам Гран-пры I конкурсу «Лідэры лічбавай эканомікі - 2022» і актыўна ўдзельнічала ў конкурсе ў 2023 і 2024 гадах.

Гран-пры конкурсу

Галоўная інтрыга конкурсу – вызначэнне абсалютнага пераможцы. У гэтым годзе ў фінал выйшлі 4 кампаніі: ААТ «Беларусбанк», ААТ «Ін дэф Салюшэнс», УП «ІВЦ Мінфіна», ААТ «Сбер Банк».

За значны ўклад у развіццё лічбавай эканомікі Рэспублікі Беларусь уладальнікам Гран-пры стала Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь».

Начальнік Упраўлення фінансавых тэхналогій Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Сяргей Філюціч падкрэсліў, што вынік працы інфармацыйна-вылічальнага цэнтра - гэта не толькі пяць прадстаўленых на конкурс прадуктаў.

- Інфармацыйна-вылічальным цэнтрам Мінфіна выконваецца вялікі спектр работ не толькі для міністэрства, але для бюджэтных арганізацый, для страхавой дзейнасці і іншых сфер, і вельмі прыемна, калі ацэнена праца арганізацыі ў цэлым. Калектыў ІВЦ за сваю 50-гадовую гісторыю здабыў велізарны вопыт працы і кампетэнцыі, якія дазваляюць ствараць запатрабаваныя лічбавыя прадукты. Хочацца таксама павіншаваць усіх пераможцаў чацвёртага конкурсу, якія ўкладваюць свае намаганні і энергію ў развіццё лічбавага інтэрнэту і лічбавізацыі краіны.

Больш інфармацыі на сайтах: https://konf.digitalleaders.by/

https://digitalleaders.by/

Хто стаў пераможцам конкурсу «Лідэры лічбавай эканомікі – 2025»?   

Ніжэй прадстаўлены пераможцы конкурсу па намінацыях.

ГРАН-ПРЫ:

УП «ІВЦ Мінфіна»

ГРУПА НАМІНАЦЫЙ «КАМПАНІЯ ГОДА»

Намінацыя «Кампанія года – Распрацоўшчык праграмнага забеспячэння»

Дыплом I ступені: ТАА «Котвек».

Намінацыя «Кампанія года – Распрацоўшчык лічбавых сэрвісаў»

Дыплом I ступені: УП «ІВЦ Мінфіна».

Намінацыя «Кампанія года – Сістэмны інтэгратар па ўкараненні лічбавых сістэм і рашэнняў»

Дыпломы I ступені: УП «ІВЦ Мінфіна», ТАА «СофтСервіс».

Намінацыя «Кампанія года ў галіне лічбавізацыі працэсаў і лічбавай трансфармацыі вытворчай дзейнасці»

Дыпломы I ступені: Дзяржаўнае прадпрыемства «ІВЦ Мінскага аблвыканкама» (2 дыпломы – у катэгорыях «Інфармацыйная бяспека, кібербяспека» і «Лічбавы ўрад»), ААТ «АСБ Беларусбанк».

ГРУПА НАМІНАЦЫЙ «ПРАДУКТ ГОДА»

Намінацыя «Лічбавая платформа года»

Дыплом I ступені: ААТ «Сбер Банк».

Намінацыя «Праграмны прадукт года»

Дыпломы I ступені: УП «ІВЦ Мінфіна», ААТ «Сбер Банк», ТАА «Электронная эканоміка», ААТ «АСБ Беларусбанк» (2 дыпломы – у катэгорыях «Новыя распрацоўкі» і «Банкаўская і фінансавая дзейнасць»), ТАА «Х’юмен сістэм», ААТ «ЮКОЛА-ІНФО-Брэст».

Дыпломы II ступені: Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахімпраект», ААТ «Белаграпрамбанк», РУП «Інстытут нерухомасці і ацэнкі».

Дыплом III ступені: УП «Віцебскаблгаз».

Намінацыя «Праграмна-апаратны прадукт года»

Дыпломы I ступені: ААТ «АСБ Беларусбанк», ТАА «Энкор студыё», ААТ «НДІЭВМ».

Дыплом II ступені: ААТ «Сбер Банк».

Намінацыя «Лічбавы сэрвіс года»

Дыпломы I ступені: ААТ «Сбер Банк», УП «ІВЦ Мінфіна», УП «БЕЛТЭХАСМАЦЬ».

Дыплом II ступені: ААТ «Белінвестбанк».

ГРУПА НАМІНАЦЫЙ «ПРАЕКТ ГОДА»

Намінацыя «Рэалізаваны праект года па лічбавай трансфармацыі працэсаў арганізацыі, прадпрыемства»

Дыпломы I ступені: Дзяржаўнае прадпрыемства «ЦІТ Мінпрацы і сацабароны», ААТ «АСБ Беларусбанк», Філіял «ПСДТУ» РУП «Гроднаэнерго», УП «Гроднааблгаз».

Дыпломы II ступені: ААТ «Сбер Банк», Філіял «Вучэбны цэнтр» РУП «Віцебскэнерго».

Намінацыя «Рэалізаваны праект года па лічбавай трансфармацыі працэсаў у галіне, групе галін»

Дыпломы I ступені: ААТ «ІнДэв Солюшэнс», УП «ІВЦ Мінфіна».

Намінацыя «Рэалізаваны праект года па лічбавай трансфармацыі на ўзроўні горада, рэгіёна»

Дыпломы I ступені: ТАА «Электроннае ДЗЕЛА», ТАА «Неро Электронікс».

Намінацыя «Рэалізаваны праект года па стварэнні аб'екта лічбавай інфраструктуры»

Дыпломы I ступені: Дзяржаўнае прадпрыемства «ІВЦ Мінскаблвыканкама».