У Наваполацку на выязным пасяджэнні пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай абмеркавалі пытанні эфектыўнасці работы ЖКГ

В Новополоцке на выездном заседании под руководством Натальи Кочановой обсудили вопросы эффективности работы ЖКХ
Сёння ў Наваполацку адбылося выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.

Пачалася работа з наведвання Наваполацкага рэгіянальнага комплексу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі, дзе ўдзельнікі пасяджэння азнаёміліся з тэхналогіяй па перапрацоўцы цвёрдых камунальных адходаў, выставай гатовай прадукцыі, спецтэхнікай.

Далей удзельнікі выязнога пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь перайшлі да абмеркавання галоўнай тэмы – прымаемыя меры па паляпшэнні жыллёва-камунальнага абслугоўвання насельніцтва, удасканаленне падыходаў і механізмаў іх аказання.

– Пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі займаюць прыярытэтнае месца ў нашай дзейнасці. Бо па сферы ЖКГ людзі судзяць аб тым, як працуе ўлада. Калі цёпла, чыста, светла – значыць, добра. Трэба бачыць, чуць людзей, і, зыходзячы з гэтага, прымаць тыя рашэнні, якія будуць даваць вынік. Вы больш бачыце на месцах, – падкрэсліла Наталля Качанава.

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Генадзь Трубіла абазначыў шэраг найважнейшых напрамкаў у рабоце ЖКГ, сярод якіх капітальны рамонт жыллёвага фонду, дзейнасць службы 115, добраўпарадкаванне, забеспячэнне насельніцтва цэнтралізаваным водазабеспячэннем і водаадвядзеннем.

Міністр адзначыў, што на дадзены момант найбольш эфектыўна працуе структура ЖКГ Віцебскай вобласці.

Аб ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады на тэрыторыі паўночнага рэгіёну распавёў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Петруша.

Быў заслуханы і вопыт работы па паляпшэнні жыллёва-камунальнага абслугоўвання насельніцтва, удасканаленні падыходаў і механізмаў іх аказання Брэсцкай вобласці, а таксама Шумілінскага раёна.

Дырэктар Наваполацкай кіруючай кампаніі Альберт Шакэль падрабязна спыніўся на тэме капітальнага і бягучага рамонту жыллёвага фонду рэгіёна.

– Мы павінны кантраляваць тую сітуацыю, якая складваецца абсалютна па ўсіх напрамках. І там, дзе мы бачым, ёсць пытанні і праблемы, мы павінны ўключацца. Людзі тонка адчуваюць, як працуюць мясцовыя ўлады, калі эфектыўна вырашаюцца пытанні ЖКГ, – падсумавала Наталля Качанава.

"Віцебскія весці"