У Воршы адбыўся адкрыты дыялог маладых спецыялістаў АПК з кіраўніцтвам Віцебскай вобласці і Аршанскага раёна

В Орше состоялся открытый диалог молодых специалистов АПК с руководством Витебской области и Оршанского района

Якія перспектывы і магчымасці ў маладых спецыялістаў сферы АПК? Як заваяваць аўтарытэт у старэйшых калег? Наколькі шырокія магчымасці кар'ернага росту? Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі падчас адкрытага дыялогу ў рамках 1-га этапу абласнога форуму маладых спецыялістаў АПК.

Спікерамі выступілі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Ляўковіч, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, галіновага прафсаюза і абласнога ўпраўлення АСБ «Беларусбанк».

– Невыпадкова форум стартаваў напярэдадні Дня работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Важна паказаць, расказаць пра значнасць прафесій сферы АПК. Кіраўнік нашай дзяржавы, уручаючы дзяржаўныя ўзнагароды лепшым яе прадстаўнікам, абазначыў, гэтай галіне – асаблівая ўвага, – падкрэсліў Уладзімір Юргевіч. – Яна сапраўды гераічная. Харчовая бяспека - у прыярытэце дзяржаўнай палітыкі. Сёння востра стаіць пытанне замацавання маладых кадраў у сельскай гаспадарцы, стварэнне адпаведных умоў для гэтага. Важна, каб, робячы першыя крокі ў прафесіі, маладыя спецыялісты на кожным этапе адчувалі клопат і падтрымку дзяржавы, тыражавалі атрыманы перадавы вопыт на месцах.

Сяргей Ляўковіч адзначыў, што галоўная задача мерапрыемства – умацаваць кадравы патэнцыял Віцебшчыны ў АПК.
– А гэта – у першую чаргу маладыя спецыялісты. Неабходна зрабіць усё, каб яны заставаліся працаваць у сельскай гаспадарцы, набіраліся вопыту, укаранялі новыя ідэі. Гэта маштабная праца, яна будзе працягнута і сістэматызавана. Мы павінны не ўпусціць ніводнага спецыяліста, – сказаў першы намеснік старшыні.

"Віцебскія весці"