У Полацкім каледжы ВДУ імя П. Машэрава пасля рэканструкцыі адкрылі музей гісторыі ўстановы адукацыі

В Полоцком колледже ВГУ им. П.Машерова после реконструкции открыли музей истории учреждения образования

У Полацкім дзяржаўным каледжы УА «ВДУ імя П.М. Машэрава» пасля рэканструкцыі адкрыты музей гісторыі ўстановы адукацыі.

Знакавая падзея прымеркавана да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі і 85-годдзя прафесійнай адукацыі Беларусі.

Удзел у урачыстасці прынялі старшыня Полацкага райвыканкама Васіль Шылаў, прарэктар ВДУ імя П.М. Машэрава Ірына Сёмкіна, педагогі і навучэнцы каледжа, духавенства.

Гісторыя цяперашняга каледжа бярэ пачатак у 1872 годзе, калі ў Полацку адкрылася настаўніцкая семінарыя. На працягу яго існавання назва і статус мяняліся, але сутнасць заставалася нязменнай: тут выхоўваюць будучых педагогаў розных спецыяльнасцей.

У экспазіцыі музея прадстаўлены вехі гісторыі адной з найстарэйшых устаноў адукацыі краіны. Тут захоўваюцца архіўныя матэрыялы, рэдкія дакументы, фотахроніка, шматлікія ўзнагароды, дасягненні ўстановы адукацыі, расказваецца пра знакамітых выпускнікоў.

У межах адкрыцця музея педагогі і навучэнцы каледжа пазнаёмілі прысутных з экспанатамі і з асноўнымі этапамі развіцця і станаўлення ўстановы адукацыі, пачынаючы з адкрыцця настаўніцкай семінарыі да інтэграцыі з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М. Машэрава.

Васіль Шылаў падзякаваў кіраўніцтва каледжа за тое, што тут беражліва захоўваецца гісторыя ўстановы адукацыі, з пакалення ў пакаленне перадаюцца лепшыя традыцыі асветы моладзі.

Музей установы быў створаны ў 1972 годзе да 100-годдзя Полацкага педагагічнага вучылішча імя Францыска Скарыны па ініцыятыве дырэктара вучылішча Пятра Пацея. У ходзе стварэння музея ў архівы, органы народнай адукацыі і былым выпускнікам было адпраўлена каля 2 тысяч лістоў. Шматлікія дакументы, фотаздымкі выпускнікоў і іх успаміны пра гады вучобы далі магчымасць аднавіць гісторыю вучылішча і сабраць багатую экспазіцыю.

"Віцебскія весці"