Напярэдадні 80-годзьдзя Вялікай Перамогі ў Віцебску далі старт аўтапрабегу ў памяць пра герояў

В преддверии 80-летия Великой Победы в Витебске дали старт автопробегу в память о героях
Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі следчыя Беларусі і Расіі ўшанавалі памяць тых, хто вызваліў нашу Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Урачыстае адкрыццё міжнароднага аўтапрабегу адбылося ў Віцебску ля мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў на плошчы Перамогі.

Да следчых дзвюх краін далучыліся будучыя калегі – студэнты юрыдычнага факультэта ВДУ імя П. Машэрава. Усе разам яны ўсклалі вянкі і кветкі да падножжа мемарыяла.

У маштабным праекце прымаюць удзел супрацоўнікі ўпраўленняў Следчага камітэта па Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях, прадстаўнікі Цэнтральнага апарата Следчага камітэта Расіі, следчых упраўленняў СК па Бранскай і Смаленскай абласцях. Удзельнікі памятнага маршруту наведаюць мемарыяльны комплекс «За нашу Савецкую Радзіму» (Орша), мемарыял воінскай славы «Лудчыцкая вышыня» (Быхаўскі р-н), мемарыяльныя комплексы «Ола» (Светлагорскі р-н) і «Азарычы» (Калінкавіцкі р-н), дзе пройдуць урачыстыя мерапрыемствы.

– Памятны аўтапрабег такога маштабу ўпершыню праходзіць на нашай зямлі і сімвалізуе яднанне двух нашых народаў. Гэта даніна павагі загінулым. Маршрут аўтапрабегу праходзіць па трох абласцях – Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай. Упэўнены: падобная традыцыя будзе працягнута, і разам з расійскімі калегамі мы наведаем памятныя мясціны ў Смаленску, Бранску, Пскове і іншых рэгіёнах, – падкрэсліў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці генерал-маёр юстыцыі Аляксандр Гуцко.

– Вельмі важна памятаць аб нашых прадзедах і дзядах, якія цаной сваіх жыццяў заваявалі Перамогу і мірную будучыню. Падобныя акцыі неабходны, каб перадаваць памяць аб пераможцах моладзі і такім чынам падтрымліваць патрыятычнае выхаванне і сувязь пакаленняў. Разам з віцебскімі калегамі мы запланавалі сумесныя вахты памяці на тэрыторыі Смаленскай вобласці, дзе пошукавыя атрады да гэтага часу знаходзяць астанкі савецкіх байцоў, гераічна загінулых за вызваленне нашай агульнай Радзімы. Адная з такіх вахт адбудзецца ў жніўні, – адзначыў кіраўнік Следчага ўпраўлення Следчага камітэта РФ па Смаленскай вобласці генерал-маёр юстыцыі Анатоль Уханаў.

"Віцебскія весці"