У ВДУ імя П.М. Машэрава прайшла навуковая канферэнцыя аб перспектывах культурнай спадчыны
Археалагічныя артэфакты, праблемы аднаўлення і кансервацыі помнікаў архітэктуры, выкарыстанне тэхналогій віртуальнай рэальнасці ў музеях, штучнага інтэлекту і іншыя пытанні былі разгледжаны на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Ахова і папулярызацыя культурнай спадчыны: сусветны і айчынны вопыт», якая прайшла ў ВДУ імя П.М. Машэрава.
У дыскусіі прынялі ўдзел больш за сто навукоўцаў, музейных работнікаў, археолагаў і даследчыкаў з розных гарадоў Беларусі і Расіі.
– Папулярызацыя культурнай спадчыны займае важнае месца ў структуры нацыянальных інтарэсаў Беларусі і Расіі. Гэта сфера гуманітарнай бяспекі, якая замацавана ў канстытуцыях нашых краін, – падкрэсліў Вадзім Лакіза, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які выступіў разам з упраўленнем культуры аблвыканкама і навукова-асветніцкім цэнтрам «Спадчына Віцебскай зямлі» арганізатарам канферэнцыі.
Удзельнікі сустрэчы абмяняліся сваімі напрацоўкамі ў гэтай галіне, абмеркавалі найбольш актуальныя і патрабуючыя сумеснымі намаганнямі пытанні па ўдасканаленні заканадаўства.
Сімвалічна, адзначыў галоўны спецыяліст упраўлення культуры аблвыканкама Дзяніс Юрчак, што правядзенне канферэнцыі прымеркавана да дня ўшанавання продкаў. Тэматычна навуковы форум звязаны з гісторыяй і спрадвечнымі народнымі традыцыямі.
– Вынесеныя на абмеркаванне пытанні маюць велізарнае значэнне для фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму маладога пакалення, якое павінна выхоўвацца на вопыце продкаў. У ходзе канферэнцыі прайшла прэзентацыя Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, які са студзеня 2026 года будзе даступны ўсім карыстальнікам. На электронным рэсурсе можна будзе ўбачыць фатаграфіі, кароткае апісанне помнікаў. А для спецыялістаў будзе прадстаўлена больш разгорнутая інфармацыя, – растлумачыў Дзяніс Юрчак.
![]()
Адной з актуальных тэм – ахова археалагічнай спадчыны і барацьба з незаконным пошукам і абаротам артэфактаў. Віцебшчына займае першае месца ў рэспубліцы па колькасці курганоў-магільнікаў і гарадзішчаў, якія прыцягваюць увагу чорных капальнікаў. Пакуль няма выразнага механізму, як прадухіліць рабаванне такіх аб'ектаў. Неабходна ўдасканаленне заканадаўства. На гэтым завастрылі ўвагу ўдзельнікі канферэнцыі. Было ўзнімалася пытанне захаванасці культавых крыжоў, камянёў, якія пры пераносе іх у музеі не павінны губляць археалагічны, этнаграфічны, культуралагічны кантэксты.
– Часта ўзнікаюць дэбаты наконт разбураных помнікаў архітэктуры: захоўваць руіны ці аднаўляць з прымяненнем сучасных тэхналогій. Добрым прыкладам можа служыць Духоўскі кругляк у Віцебску. Пры яго ўзвядзенні былі адкрыты аўтэнтычныя фундаменты вежы замка XIV стагоддзя, якія абмежавалі стылізаванай пад старажытнасць пабудовай, – акцэнтаваў увагу Дзяніс Юрчак.
У ходзе дыскусіі былі закрануты перспектывы беларускай спадчыны ў спісе ЮНЕСКА, у прыватнасці, захаванне, выкарыстанне і прасоўванне такіх помнікаў, якія маюць сусветную каштоўнасць і велізарнае значэнне для развіцця турызму.
Асаблівая ўвага была нададзена ахове воінскіх пахаванняў, гістарычнай памяці аб Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Па колькасці помнікаў, брацкіх магіл Віцебшчына пераўзыходзіць сваіх суседзяў і падае прыклад клопату аб такіх аб'ектах.
У межах канферэнцыі адбылася цырымонія перадачы каштоўнай пасылкі - жменька зямлі з радзімы савецкага салдата С. Аразбаева, ураджэнца вобласці Абай Казахстана, які загінуў пры вызваленні Віцебшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пахаваны ля вёскі Букштыны.
– Сёлета ў Вахце памяці, якая праходзіла на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, прымалі ўдзел пошукавікі з Казахстана. Яны і папрасілі перадаць на Віцебшчыну зямлю з радзімы іх земляка, – растлумачыў дырэктар Быхаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Магілёўскай вобласці Сяргей Жыжый.
Плануецца развеяць зямлю над магілай воіна.