Аляксандр Субоцін уручыў пашпарты таленавітай і адоранай моладзі
– Наша краіна паслядоўна развіваецца і ўпэўнена ідзе наперад. І асабліва прыемна атрымліваць пашпарт у такой урачыстай абстаноўцы напярэдадні Дня Канстытуцыі, – адзначыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – І сёння, напярэдадні аднаго з галоўных дзяржаўных святаў, больш за 500 маладых людзей у Віцебскай вобласці атрымліваюць самы важны для сябе дакумент. У гэтай зале сабраны лепшыя з лепшых – выдатнікі вучобы, пераможцы школьных алімпіяд, прызёры спартыўных спаборніцтваў рознага ўзроўню, удзельнікі творчых калектываў, актывісты. Не спыняйцеся на дасягнутым і будзьце годнымі грамадзянамі, якія любяць сваю Радзіму.
На ўрачыстае ўручэнне, якое праходзіць у рамках Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», у КЗ «Віцебск» прыехалі лепшыя прадстаўнікі навучэнскай моладзі, якія маюць асаблівыя заслугі ў вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці.