У Віцебску адбылося адкрыццё Гандлёвага дома па рэалізацыі ўзбекскіх тавараў

В Витебске состоялось открытие Торгового дома по реализации узбекских товаров

У Віцебску адбылося адкрыццё Гандлёвага дома па рэалізацыі ўзбекскіх тавараў

14.07.2026

Гандлёвы дом Узбекістана афіцыйна адкрыўся 13 ліпеня па адрасе Маскоўскі праспект, 8. Падзея адбылася ў рамках дамоўленасці аб супрацоўніцтве паміж Віцебскай і Андыжанскай абласцямі.

У урачыстасці з гэтай нагоды прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік, намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ірына Ляўковіч. З боку гасцей прысутнічалі хокім Андыжанскай вобласці Узбекістана Шухратбек Абдурахманаў, пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматула Назараў і іншыя.

Узбекскі бок прадставіў гасцям свой эксклюзіўны «хлеб-соль» – багатую выкладку паўднёвых духмяных пладоў, правялі дэгустацыю саспелых кавуноў і дынь, маліны, ажыны, чарніцы, вінаграду, якія выраслі на шчодрай узбекскай зямлі.

Затым адбылося знаёмства з аб'ектам, дзе на гандлёвай плошчы ў 100 квадратных метраў будуць рэалізоўвацца тэкстыльныя і швейныя тавары, абутак, посуд, бытавая тэхніка, сувенірная і іншая прадукцыя з Узбекістана.

У перспектыве, як было адзначана, асартыментны пералік тавараў будзе пашыраны.

– Знаходжуся ўжо пяты год у вашай цудоўнай краіне і ведаю, што ў Беларусі вельмі любяць нашы фрукты і гародніну, – сказаў пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматула Назараў. – Пасля канструктыўнага дыялогу кіраўнікоў нашых дзяржаў мы ўжо сёння бачым яго вынікі. Андыжанская вобласць арганізавала з дапамогай беларускага боку гандлёвы дом. Віцебск стане прыкладам для таго, каб мы арганізавалі такое ж прадстаўленне нашай прадукцыі ва ўсіх абласцях і Мінску. Думаю, што попыт будзе, і адпаведна, пастаўкі ўвойдуць у поўнамаштабнае рэчышча.

Нашы эканомікі не канкуюруюць паміж сабой, яны ўзаемадапаўняюць адна адну, падкрэсліў пасол. Так, ва Узбекістане вельмі цэняць беларускую малочную прадукцыю, мясныя вырабы.
– Сёння адбылася дастаткова знамянальная падзея – мы адкрылі Гандлёвы дом узбекскіх тавараў у Віцебску, – падкрэсліла Ірына Леўковіч. – Гэта тавары, якія вырабляюцца прадпрыемствамі Андыжанскай вобласці – дастаткова шырокі спектр прадукцыі лёгкай прамысловасці, у першую чаргу швейныя вырабы, абутак, дзіцячыя тавары, дастаткова шырокі асартымент харчовых тавараў, напоі. Прадстаўлены выдатны асартымент садавіны. Таму я ўпэўнена, што аб'ект будзе прывабны і для жыхароў горада, і для яго гасцей. У далейшым, думаю, мы будзем пашыраць яго плошчы, як і спектр тавараў.


"Віцебскія весці"