У Віцебску ўручылі падарункі ад Прэзідэнта мамам і першым народжаным у 2026 годзе малодшым дзецям
2026-ы, абвешчаны Годам беларускай жанчыны, пачаўся з прыемных навін.
1 студзеня а 00.01 у Віцебскім абласным клінічным радзільным доме нарадзілася дзяўчынка вагой 3 кг 700 г, ростам 53 см – гэта шостае дзіця ў сям'і. Дзякуючы зладжаным дзеянням медперсаналу, малое нарадзілася шчасна.
У гэты ж час у Віцебскім гарадскім клінічным радзільным доме № 2 нарадзілася дзяўчынка вагой 3 кг 575 г, ростам 53 см. Як паведамляюць спецыялісты, роды таксама былі тэрміновыя, і ўсё завяршылася добра. Дзіўныя супадзенні на гэтым не сканчаюцца – абедзве сям'і, дзе ў першую хвіліну настаўлення года даведаліся пра з'яўленне на свет дачок, – з Сенненскага раёна.
Уручыць мамам і нованароджаным падарункі ад імя Прэзідэнта напярэдадні Калядных святаў прыехалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дземідаў і начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі.
– Становіцца выдатнай традыцыяй, што першыя грамадзяне нашай краіны з'яўляюцца ў Віцебскай вобласці, у нашых радзільных дамах, і 2026 год таксама не стаў выключэннем, – адзначыў Дзмітрый Дземідаў. – Ёсць асаблівы сімвалізм у тым, што ў Год беларускай жанчыны, абвешчаны Прэзідэнтам літаральна за некалькі хвілін да гэтага, першымі на свет з'явіліся менавіта дзяўчынкі. Мы выконваем ганаровую місію, уручаючы падарункі ад імя Прэзідэнта нашай краіны сем'ям, бацькам гэтых дзяцей.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны выказаў упэўненасць, што ў дзяцей, якія нарадзіліся ў такі унікальны момант, будзе цікавае, яркае, насычанае жыццё. І пажадаў маладым бацькам не забываць дарогу ў радзільны дом, падкрэсліўшы, што яны з'яўляюцца добрым прыкладам для іншых сем'яў. Бо найвялікшае шчасце ў жыцці любой сям'і – гэта з'яўленне дзяцей.
– Ніякія матэрыяльныя каштоўнасці не заменяць любові дзяцей, любові да дзяцей, клопату пра іх, таму што ў гэтым і ёсць нашы нацыянальныя духоўныя каштоўнасці, нашыш скрепы і наша шчасце, – падкрэсліў Дзмітрый Дзямідаў.
Маму Анжаліку з нованароджанай Віялетай прыехала сустракаць з абласнога радзільнага дома ўся шматдзетная сям'я Атрашкевіч: тата Раман і пяцёра дзяцей – 16-гадовая Заліна, 12-гадовы Цімур, 8-гадовы Артур, 4-гадовы Дзяніс і 2-гадовая Караліна. Цяпер у сям'і тры хлопчыкі і тры дзяўчынкі. Дарэчы, абодва бацькі – са шматдзетных сем'яў, таму дзеці ў іх у пашане і ў планах.
Елізавета Ганчарова, мама «навагодняй-26», якая з'явілася на свет у Віцебскім гарадскім радзільным доме № 2, распавяла, што імя для дачкі ўжо было падрыхтавана загадзя – малое назвалі Уладзіславай. Гэта жаданы першынец у сям'і, дома дзяўчынку ўжо чакаюць любячыя тата, бабулі і дзядулі і шматлікая радні.
– Я перадаю эстафету ўсім нашым жанчынам, – сказала, кранутая ўрачыстым прыёмам і віншаваннем, перададзеным ад кіраўніка дзяржавы, Анжаліка Атрашкевіч. – Жадаю нараджаць малых, не баячыся станавіцца шматдзетнымі. Дай Бог кожнай мець такое шчасце, як маленькае дзіця ў вашых руках!