У Віцебску завяршыўся чэмпіянат Беларусі па спартыўнай барацьбе

В Витебске завершился чемпионат Беларуси по спортивной борьбе

У Віцебску завяршыўся чэмпіянат Беларусі па спартыўнай барацьбе

08.06.2026

Сёння ў Лядовым палацы спаборнічалі барцы грэка-рымскага стылю. У заключны дзень спаборніцтваў спартсмены Віцебшчыны выйгралі чатыры медалі.

Пераможца ў вагавой катэгорыі да 72 кг Захар Яневіч хоць і прадстаўляў на чэмпіянаце Мінск, таксама наш зямляк.

- Пачынаў займацца барацьбой у віцебскай СДЮШАР №3, затым вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, - распавёў пераможца. - Цяпер я студэнт БДПУФК. Старанна рыхтаваўся да гэтага старту – ён для мяне галоўны ў сезоне. Раней ніяк не мог заняць першае месца. Вядома ж, дапамаглі родныя сцены. Дома заўсёды лепш змагацца. Хоць і прадстаўляў на гэтым чэмпіянаце Мінск, заўзятары ведаюць адкуль я і падтрымлівалі мяне. У фінале змагаўся з Віктарам Буглаком. Пачыналі шлях у спорт у адным зале і добра ведаем адзін аднаго. У такіх сітуацыях перахітрыць саперніка складана. На першы план выходзіць гатоўнасць у канкрэтны момант. Найбліжэйшая мая мэта – увайсці ў склад зборнай Беларусі і годна выступіць у кастрычніку на чэмпіянаце свету.

Найбольшую колькасць першых месцаў (па 4) заваявалі барцы з Мінскай і Гродзенскай абласцей. У вагавой катэгорыі да 67 кг лепшым стаў Андрэй Сёмін з Гродзенскай вобласці:

- Шыкоўныя спаборніцтвы былі. Пакуль гэта маё лепшае дасягненне – упершыню сярод дарослых першае месца заняў. Мой сакрэт – старанныя штодзённыя трэніроўкі. Удалося трохі пагуляць па Віцебску – прыгожы старажытны горад.

"Віцебскія весці"