У Віцебскім абласным радзільным доме павіншавалі жанчын, якія нарадзілі ў Дзень Рэспублікі

В Витебском областном роддоме поздравили женщин, родивших в День Республики
Як паведаміла галоўны ўрач Віцебскага абласнога клінічнага радзільнага дома Алена Леановіч, усяго на Віцебшчыне ў Дзень Незалежнасці нарадзілася 10 немаўлят – 7 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. Трое з іх з'явіліся на свет у гэтай установе аховы здароўя.


Глыбачанка Вераніка Мурзіч у дзень дзяржаўнага свята нарадзіла другое дзіця, сына Ваню. У віцяблянкі Аляксандры Буравай – першынец, дачка. Сям'я жыхаркі Шуміліна Інны Восіпавай стала багацейшая яшчэ на адну дачушку – цяпер дома малодшую сястрычку Таццяну з нецярпеннем чакаюць Лера і Даша. Дарэчы, маленькая Таня вельмі «спяшалася» нарадзіцца менавіта 3 ліпеня: маме, якую дастаўлялі на машыне хуткай дапамогі ў радзільны дом, давялося родаць проста ў дарозе.

Важны падарунак напярэдадні Дня Незалежнасці зрабіла сваёй сям'і і жыхарка Глыбокага Людміла Захар'ева, народзіўшы 2 ліпеня сёмы дзіця, дачку Паліну. Людміла і яе муж абодва са шматдзетных сем'яў, традыцыя шматдзетнасці ў іх ужо не ў першым пакаленні. У 2019 годзе жанчына была ўдастоена ордэна Маці.

Сёння Віцебскае абласное аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Белая Русь» правялі ў радзільным доме дабрачынную акцыю. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага аб'яднання «Белая Русь», мамы з нованароджанымі дзецьмі. У межах акцыі мамам, якія нарадзілі дзяцей напярэдадні свята і ў Дзень Незалежнасці, уручылі каштоўныя падарункі ад партыі і грамадскага аб'яднання.

Матуль з нованароджанымі прывіталі член вышэйшага палітычнага савета партыі «Белая Русь», намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў; член вышэйшага палітычнага савета партыі «Белая Русь», старшыня абласнога аддзялення ГА «Белая Русь», старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў; член вышэйшага палітычнага савета партыі «Белая Русь», старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», рэктар ВДУ імя П. Машэрава Валянціна Багатырова.

– Вельмі прыемна, што вы прысвяцілі сябе высакароднай справе выхавання дзяцей, – звярнуўся да жанчын Дзмітрый Дзямідаў. – Ад імя абласнога Савета дэпутатаў і грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прыміце самыя шчырыя віншаванні з такой знамянальнай падзеяй. Абарона дзяцінства і мацярынства заўсёды была прыярытэтам нашай дзяржаўнай палітыкі. У краіне робіцца ўсё, каб вы былі акружаны клопатам, падтрымкай, каб нашы дзеці раслі пад мірным небам, у добрых, камфортных умовах і мелі магчымасці для паўнавартаснага развіцця, атрымання добрай адукацыі і станавіліся паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны.

"Віцебскія весці"